Датаванне : 1797
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Субаты)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Субаты Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1793—1797 гг. з цэглы.

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры класіцызму з элементамі позняга барока і народнага дойлідства. Будынак вырашаны адзіным прамавугольным у плане аб’ёмам з трохграннай апсідай над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавае пакрыцце. Дах прарэзаны 2 драўлянымі барабанамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. Сцены ўзведзены на цагляным падмурку. Галоўны фасад завершаны драўляным шчытом франтона з дыяганальнай шалёўкай. Плоскасці сцен расчлянёны спаранымі пілястрамі з агульнай базай і абакай. Больш шырокія адзіночныя пілястры размешчаны па баках галоўнага фасада і па вуглах апсіды. Антаблемент складаецца з 3 частак з развітай прафіліроўкай. Арачныя аконныя праёмы аздоблены плоскімі прамавугольнымі ліштвамі з сандрыкамі. Пластыка галоўнага фасада некалькі перанасычана прамавугольнымі і арачнымі нішамі, уваходным парталам.

== Інтэр’ер ==
Зала перакрыта бэлечнай столлю на падугах, сцены расчлянёны пілястрамі, адпаведнымі вонкавым. Пры ўваходзе выступаюць трапецападобныя хоры. Абразы 18 ст.: «Маці Божая Замілаванне», «Спас Пантакратар», «Успенне Багародзіцы». «Апостал Фадзей», «Апостал Павел», «Апостал Філіп», «Апостал Мацфей», «Апостал Якаў», «Апостал Фама», «Апостал Сімяон», «Мац Божая Адзігітрыя».

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Датаванне : 1797
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Субаты)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.