Шыфр : 113Г000721
Датаванне : 1787
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Вылазы)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вылазы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1787 г. з дрэва на месцы храма, адзначанага ў акце 1681 г., паводле якога намеснік Кіеўскай мітраполіі Кліменцій Трызна дазволіў памешчыкам вылазскім і іх суседзям пабудаваць праваслаўную царкву Ражджаства Багародзіцы і святога велікамучаніка Георгія. У сярэдзіне 19 ст. асобна ад царквы з паўднёвага заходу пастаўлена двух’ярусная зрубна-каркасная званіца пад шатровым гонтавым дахам.

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Невялікі храм вырашаны прамавугольным зрубам з пяцігранным апсідным прырубам. Да сярэдзіны 19 ст. быў бабінец са званіцай з арыгінальным спалучэннем шатровых дахаў, галоўны з якіх завершаны звонападобным купалам на васьмігранным барабане, а апсіда — макаўкай. На фоне гарызантальнай шалёўкі сцен вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах з трохвугольнымі сандрыкамі, цокальная частка вертыкальна ашалявана.

== Інтэр’ер ==
Унутры аб’яднаныя агульнай плоскай столлю зала і апсіда спалучаюцца шырокім прасветам і размежаваны драўляным іканастасам.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000721
Датаванне : 1787
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Раства-Багародзіцкая_царква_(Вылазы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты