Шыфр : 113Г000016
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1868
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Сімяонаўскі_сабор_(Брэст)

Свя́та-Сімяо́наўскі сабо́р — праваслаўны храм у Брэсце (вул. К. Маркса, 84). Галоўная святыня Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Помнік архітэктуры псеўда-рускага стылю.

== Гісторыя ==
Згадванне пра кафедральную царкву і манастыр(польск.) бел. адносіцца да XIV ст. Тут былі пахаваныя мошчы прападобнага ігумена Афанасія Філіповіча (захоўваліся да 1915 г.).
У 1846 годзе быў зацверджаны першы праект будаўніцтва храма. Пасля ён быў значна спрошчаны, паколькі на таргах да падраду на будаўніцтва храма не знайшлося пакупнікоў, у сувязі з гэтым было вырашана весці работы гаспадарчым спосабам у межах вылучанай урадам сумы.
Новы праект, згодна з дакладам генерал-ад’ютанта графа Клейнміхеля, зацвердзілі 15 красавіка 1854 года. Жалезныя рашоткі і парэнчы былі замоўленыя на фабрыцы ў Варшаве.
Сабор пабудаваны ў 1865—68 гадах з цэглы паводле праекта брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпава. Сабор 26 ліпеня 1868 года асвяціў епіскап брэсцкі Ігнацій.
Першапачатковы выгляд сабора вядомы па акварэлі 1869 года Напалеона Орды.
У 1886 годзе капітальна адрамантаваны пад наглядам акадэміка архітэктуры У. І. Чагіна(руск.) бел..
У савецкія часы занядбаны. У 1988 годзе адрэстаўраваны. Сабор ніколі не зачыняўся, быў адзінай дзеючай царквой у Брэсце

Шыфр : 113Г000016
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1868
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Сімяонаўскі_сабор_(Брэст)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings