Шыфр : 213Г000455
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1809

Свята-Троіцкая царква — помнік архітэктуры ва ўсходняй частцы горада Дуброўна Віцебскай вобласці. У царкве выявіўся сінтэз традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідства і рысаў класіцызму. Адрас — вул. Чырвонаслабодская, 3.

== Архітэктура ==
Царква збудаваная з рысамі класіцызму ў 1809 годзе з цэглы. Аднакупальны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Уключае галоўны аб’ём, апсіду і бабінец. На галоўным (паўднёва-заходнім) фасадзе бабінца знаходзіцца званіца. Атынкаваныя фасады сціпла дэкарыраваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі, прафіляванымі сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Перыметральны прафіляваны карніз прарываецца трохвугольнымі франтонамі на галоўным і бакавых фасадах.

== Інтэр’ер ==
Унутры аб’ёмы храма аб’яднаны ў адзіную прастору (акрамі прытвора), цэнтральная частка якой вырашана круглай ратондай на 4 слупах і перакінутых цераз іх арках — апорная канструкцыя светлавога барабана. Абразы 1-й палавіны 19 ст. «Святая радзіна» і «Тайная вячэра».

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Ю. А. Якімовіч. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 1987
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 213Г000455
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1809
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты