Шыфр : 213Г000199
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Троіцкая_царква_(Кірыліна)

Свята-Троіцкая царква — стараверскі храм у в. Кірыліна Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя на паўднёвай ускраіне вёскі з дрэва як стараабрадніцкая.

== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Вырашана адзіным прамавугольным зрубам, пастаўленым на бутавы падмурак і накрытым двухсхільным дахам. У цэнтры дах над франтальным фасадам завершаны двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцай з цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане, над алтарнай часткай — макаўка. Неашаляваныя брусчатыя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, расчлянёны ў прасценках брусамі-сцяжкамі. Уваход аформлены двухсхільным пакрыццём.
У інтэр’еры абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (пачатак XIX стагоддзя).

== Літаратура ==

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 151
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 213Г000199
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Троіцкая_царква_(Кірыліна)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings