Свята-Троіцкая царква — дзеючы стараверскі храм у Беларусі, у вёсцы Кублішчына Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
== Гісторыя ==
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1908—1910 гадах з дрэва як стараабрадніцкая майстром Кубаліным з Шаркаўшчынскага раёна.
== Архітэктура ==
Твор народнага дойлідства. Прамавугольны 1-зрубны будынак накрыты двухсхільным дахам. З боку галоўнага фасада двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная макаўкай. Галоўны ўваход вылучаны ганкам. Ашаляваныя фасады прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах і з аканіцамі.
=== Інтэр’ер ===
Малітоўная зала перакрыта плоскай столлю на падугах. Пры ўваходзе размешчаны хоры. Абразы XIX ст.: «Троіца новазапаветная», «Пакроў Багародзіцы», «Апостал Анціп», «Святы Мікалай», «Аплакванне Хрыста».
== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 310
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.