Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
== Гісторыя ==
Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з дрэва.
== Архітэктура ==
Крыжовую ў плане падоўжна-восевую кампазіцыю будынка фарміруюць прытвор, бабінец, кубічны аб’ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцаамі. У сілуэце будынка 2 вертыкальныя дамінанты: надбудаваныя над прытворам шатровая званіца (васьмярык на чацвярыку) і васьмігранны шатровы светлавы барабан, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны аконнымі праёмамі ў ліштвах, 3 уваходы аформлены слупавымі ганкамі. Цокальная частка ашалявана вертыкальна.
== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры пануе прастора малітоўнай залы, у якую адкрываецца светлавы барабан, абапёрты праз скляпеністую ветразевую канструкцыю на сцены. У аздабленні інтэр’ера выкарыстана алейная размалёўка на евангельскія сюжэты.
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.