Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у Беларусі на ўскраіне вёскі Вялікая Сваротва (Баранавіцкі раён, пры выездзе на вёсу Моўчадзь), помнік архітэктуры класіцызму XIX ст. Адзіная ў сучаснай Беларусі царква трохвугольнай у плане формы.
== Гісторыя ==
Першая драўляная царка ўзведзена ў XVIII стагоддзі. Новы храм з бутавага каменю і цэглы пабудаваны ў 1823 годзе на сродкі памешчыка Назабытоўскага. У 1886 годзе пастаўлена царкоўнапрыходская школа. Адрэстаўравана ў пачатку XXI стагоддзя. Перад храмам пастаўлена мураваная арачная брама.
2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь царкве нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння.
== Архітэктура ==
Царква ўяўляе сабой цэнтрычнае 3-вугольнае ў плане двухяруснае збудаванне з шатровым верхам і макаўкай. Вуглы вылучаны калонамі і руставанымі лапаткамі, восі граняў па ярусах —
арачнымі аконнымі праёмамі з глыбокім адхіламі ў сценах (таўшчыня 1 м). Унутры зала перакрытая плоскай столлю. У 1868 годзе ўстаноўлены іканастас светла-блакітнай афарбоўкі на 13 абразоў.
Зноскі
↑ Дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 жніўня 2020.