Шыфр : 213Г000126
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1838

Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква, размешчана ў цэнтры г. п. Арэхаўск, у невялікім скверы. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва. Рэстаўрыравана ў 1990-х гг.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. У аснове аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі кубападобны аб’ём, накрыты паўсферычным купалам на нізкім, шырокім цыліндрычным барабане. Па восі ўсход—захад далучаны вузкі прытвор пад 2-схільным дахам і паўкруглая апсіда са сферычным пакрыццем. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны паўкруглымі вокнамі-люкарнамі.

== Інтэр’ер ==

Малітоўная зала расчлянена 4 падпружнымі аркамі. Барабан над залай вылучаны масіўным карнізам і нізкім атыкам, апсіда перакрыта конхай і вылучана аркай на 2 іанічных калонах. У інтэр’еры 1-ярусны драўляны іканастас. Сцены ўнутры атынкаваны і імітаваны пад мураваныя. Над уваходам на каваных кранштэйнах размешчаны драўляныя хоры з бакавымі вітымі сходамі.

== Званіца ==
Перад храмам асобна пастаўлена драўляная званіца, якая складае з царквой адзіны ансамбль. 2-ярусная 4-гранная пабудова накрыта гранёным шатром, акаймаваным унізе франтончыкам.

== Літаратура ==
Царква ў гонар Святой Троіцы // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 20-21.
Свята-Троіцкая царква // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 464.
Спаская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 100.

Шыфр : 213Г000126
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1838
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings