Шыфр : 213Г000015
Датаванне : 1780–1847 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Троіцкі_Маркаў_манастыр

Свята-Троіцкі Маркаў (Маркаў-Троіцкі) манастыр — мужчынскі праваслаўны манастыр у Віцебску.

== Гісторыя ==
Маркаў манастыр, паводле розных меркаванняў, адносіцца да XIV—XV стагоддзяў. Існуе легенда аб заснавальніку манастыра — нейкім Марку, які адасобіўся на ўчастку зямлі і пабудаваў там капліцу. Неўзабаве да яго далучаліся аднадумцы.
Манастыр існаваў да 1576 года, пасля скасаваны, а Троіцкі храм ператвораны ў прыходскі. Манастыр адноўлены ў 1633 годзе князем Львом Агінскім.
Росквіт манастыра адносіцца да XVII стагоддзя. У той час на яго тэрыторыі знаходзіліся два драўляны храмы — Троіцкі сабор і Пакроўская царква, выбудаваныя ў 1650 годзе. У 1656 г. патрыярхам Ніканам быў падораны цудатворны спіс Казанскай іконы Божай Маці.
У 1690 г. Пакроўская царква згарэла, на яе месцы пабудавалі новую. У 1760 г. на гэтым месцы быў пабудаваны новы каменны храм, таксама асвечаны ў гонар Покрыва Багародзіцы і захаваўся да сёння (пазней пераасвячоны ў гонар Казанскай іконы Божай Маці).
У 1850-х па праекце М. П. Высоцкага была надбудавана званіца.
Манастыр зачынены ў 1920 годзе. На яго тэрыторыі доўгі час размяшчалася міліцыя і іншыя ўстановы. Усе будынкі, акрамя Свята-Казанскай царквы, былі разбураныя (у тым ліку Троіцкі сабор — адзін з лепшых узораў драўлянага беларускага дойлідства).
Казанская царква — адзіная ў Віцебску, якая ў Савецкі час не зачынялася. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны яна была пашкоджана, аднак часткова адноўлена ў пасляваенныя гады. Галоўны прастол храма асвечаны ў гонар Казанскай іконы Божай Маці, а бакавы прыдзел — у гонар Св. Сергія Раданежскага.
Манастыр адроджаны 23 лістапада 2000 года. У Свята-Казанскі храм зноў перанесеная Казанская ікона Божай Маці ў срэбным акладзе.

Маркаў-Троіцкі манастыр у XIX ст.

== Зноскі ==

Шыфр : 213Г000015
Датаванне : 1780–1847 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Троіцкі_Маркаў_манастыр
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты