Шыфр : 113Г000259
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1894
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Уладзімірская_царква_(Чыжэўшчына)

Свята-Уладзімірская царква — праваслаўны храм у вёсцы Чыжэўшчыне (Жабінкаўскі раён). Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

== Гісторыя ==
Пабудаваная ў 1894 годзе з цэглы, на паўднёвай ускраіне вёскі, на месцы былога манастыра XVI стагоддзя, які згарэў у 1882 годзе. Пабудавана з цэглы і бутавага каменю як храм-помнік у гонар перамогі рускага войска пад камандаваннем А. В. Суворава 6 верасня 1794 года над войскам генерала Серакоўскага на Крупчыцкіх палях. Праект храма на 375 чалавек распрацаваны ў 1884 г. малодшым інжынерам А. Рэмерам, каштарыс складзены малодшым архітэктарам П. І. Залатаровым. Паводле некаторых звестак аўтарам праекта з’яўляецца архітэктар А. В. Кенэль (1844) або М. В. Раманаў.

== Архітэктура ==
Крыжова-купальны храм з пяціграннай апсідай і трох’яруснай званіцай. Алтар вузкімі праходамі звязаны з ахвяральнікам і дзяканікам. У адзіным аб’ёмна-пластычным рашэнні зробленыя вежа-званіца і светлавы барабан асноўнага аб’ёма, якія ў сячэнні ўяўляюць сабой васьміграннік і завяршаюцца купаламі з маленькімі цыбулепадобнымі галоўкамі. Па знешнім выглядзе царква нагадвае помнікі каменнага паўночнага дойлідства XVII—XVIII стст.

== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры храма пануе падкупальная прастора светлавога барабана, што трымаецца на 4 магутных устоях, ветразях і падпружных арках.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000259
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1894
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Уладзімірская_царква_(Чыжэўшчына)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings