Шыфр : 113Г000418
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1799
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ушэсцеўская_царква_(Гарадзец)

Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на пагорку.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1799 годзе ў вёсцы Камень Шляхецкі з дрэва. У 1876 годзе перавезена ў мястэчка Гарадзец і пастаўлена на бутавы падмурак.

== Архітэктура ==

Помнік народнага дойлідства з рысамі барока. Вырашана працяглым чатырохсценным зрубам пад двухсхільным гонтавым дахам, які над пяціграннай апсідай за кошт застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры даху ўзведзены фігурны васьмігранны купал. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным вертыкальна ашаляваным франтонам з 2 маленькімі слыхавымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаны двухсхільным ганкам на 2 слупах. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і бусамі-сцяжкамі ў прасценках.

=== Інтэр’ер ===

Над прытворам у залу адкрываюцца хоры. Сцены ў інтэр’еры дэкарыраваны арнаментальным фрызам. Іканастас створаны ў 1867 годзе паводле праекта інжынера Кадрунцава. Два абразы XIX стагоддзя «Маці Божая Адзігітрыя».

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 255
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000418
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1799
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Ушэсцеўская_царква_(Гарадзец)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты