Шыфр : 113Г000666
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1784
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Альпень)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Альпень (Столінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.
Пабудавана ў 1784 г. прыхаджанамі з дрэва, у 1888 г. адноўлена, пабудавана званіца.

== Архітэктура ==
Храм чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане прытвор, бабінец, малітоўная зала, апсіда. У кампазіцыі храма вылучаецца асноўны высокі кубападобны аб’ём малітоўнай залы, пакаты чатырохсхільны дах якога завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёным цыбулеподобным купалам і макаўкай у завяршені. Такія ж завяршенні маюць двухсхільныя дахі аднолькавых зрубаў бабінца і апсіды, што стварае ярусна-пірамідальную кампазіцыю. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі-франтончыкамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Тры ўваходы аформлены парталамі і люкарнамі.

=== Інтэр’ер ===
У інтэр’еры пануе прастора малітоўнай залы, у якую адкрываецца светлы барабан, які падтрымліваецц сістэмай ветразяў. У ансамбль з царквой уваходзіць адасоблена пастаўленая чацверыковая званіца зрубнакаркаснай канструкцыі, накрытая гонтавым дахам з макаўкай у завяршенні і гарызантальна ашаляваная. Шырокі гонтавы адліў падзяляе званіцу на два ярусы.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 113Г000666
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1784
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Альпень)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.