Шыфр : 313Г000226
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1868
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Чарацянка)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Чарацянцы Гомельскага раёна. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1865—68 гадах з цэглы на сродкі мясцовых жыхароў і дваран Магілёўскай губерні на месцы згарэлага драўлянага храма.
У 1930-я гады з купалоў храма былі скінуты крыжы. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны стрэлам гарматы. Нягледзячы на гэта, царква заставалася дзеючай, хаця на працягу многіх гадоў не рамантавалася.
Прыход быў адноўлены ў 1992 годзе. 10 студзеня 2012 года будынак быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
З 2015 года храм знаходзіўся на рэстаўрацыі, а 15 снежня 2018 года архіепіскап Сцяфан асвяціў прастол царквы.
У 2020 годзе на святара царквы склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за правядзенне рэстаўрацыі храма, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, без узгаднення з Міністэрствам культуры. У ходзе рэстаўрацыі блакітныя купалы-цыбуліны замянілі на залатыя, фасад перафарбавалі ў жоўты, паставілі пластыкавыя вокны.
Па прычыне гэтага адбудзецца пасяджэнне, у ходзе якога спецыялісты паглядзяць, якія парушэнні былі дапушчаны, і калі ў выніку прызнаюць, што царкве трэба вярнуць яе першапачатковы выгляд, перарабляць купалы храм будзе за свой кошт.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае традыцыйную 4-часткавую крыжова-купальную кампазіцыю з 3-яруснай 4-граннай званіцай на фасадзе прамавугольнай апсіды з тыльнага боку. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі, круглымі разеткамі, крапаванымі панэлямі вуглавымі лапаткамі, аркатурнымі фрызамі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл. — С. 143
Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 313Г000226
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1868
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Чарацянка)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты