Шыфр : 513Г000469
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Дубравіца)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

== Гісторыя ==
Не пазней за 1880 год у вёсцы збудавалі драўляную царкву. У 1898 годзе епіскап Місаіл наведаў прыход, па выніках чаго надрукаваў свае назіранні ў «Магілёўскіх епархіяльных ведамасцях»:

Нарэшце, у пачатку XX стагоддзя, з дрэва і без цвікоў была ўзведзена новая царква. Першым настаяцелем у ёй быў святар Петухоў. У 1930-х гадах савецкія ўлады зачынілі храм. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размясцілі вясковы клуб, а ў 1950-я гады — склад і збожжасховішча. Неўзабаве царкву вырашылі разабраць, але яна выстаяла. Пасля 1986 года, калі Дубравіца апынулася ў зоне радыеактыўнага забруджвання, будынак не выкарыстоўваўся.

== Архітэктура ==
Твор народнага дойдідства. 3-часткавую кампазіцыю фарміруюць асноўны прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам, да якога прылягаюць больш нізкія пяцігранная алтарная частка і бабінец з каркасным прытворам пры ўваходзе. Па баках апсіды — невялікія рызніцы. Ашаляваныя ў мінулым сцены ўмацаваны брусамі-сцяжкамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер зальны, з плоскай падшыўной столлю.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 237.
Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7. — С. 77.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 513Г000469
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Дубравіца)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings