Шыфр : 513Г000490
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1903
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Галяні_1)

Свя́та-Успе́нская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Галяні 1 Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца ва ўсходняй частцы вёскі.

== Гісторыя ==

Пабудаваны ў 1903 годзе з цэглы.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем форм старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы (васьмярык — чацвярык — васьмярык), працяглай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглых апсіды і бакавых рызніц. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным светлавым барабанам з шатровым верхам і макаўкай. Акрамя галоўнага ёсць 2 вуглавыя ўваходныя прытворы ў выглядзе далучаных да асноўнага аб’ёму гранёных прыбудоў. На плоскасных атынкаваных фасадах вылучаюцца пластычныя ліштвы аконных праёмаў з трохвугольнымі сандрыкамі.
Унутры пануе прастора сяродкрыжжа, завершанага светлавым барабанам на ветразевых скляпеннях.

== Літаратура ==

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 288
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 513Г000490
Архітэктурны стыль : эклектыка
Датаванне : 1903
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Галяні_1)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты