Шыфр : 113Г000500
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1816
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Гвозніца)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гвозніца Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==
Знаходзіцца на вул. Леніна. Згадваецца ў 1668, 1724 і 1786 гг. як уніяцкая, у 1812(16) г. пабудавана новая. У 1871 годзе брэсцкім архітэктарам Мсціславам Барташэўскім быў перабудаваны фасад царквы.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны царква зачынена. У 1990 г. адноўлены прыход, у 1992 г. — храм.

== Архітэктура ==
Архітэктура царквы захавала рысы класіцызму — прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам. Да фасада далучана трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца пад магутным цыбулепадобным купалам.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000500
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1816
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Гвозніца)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты