Шыфр : 312Г000567
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1642
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Кашэвічы)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Кашэвічы (Петрыкаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1642 г.

== Архітэктура ==
Спачатку мела глыбінна-прасторавую кампазіцыю, складалася з квадратнага ў плане асноўны аб’ёму і пяціграннай алтарнай апсіды. У другой палове XIX ст. да асноўнага аб’ёму з захаду прыбудаваная двух’ярусная чацверыковая вежа-званіца з дахам складанай канфігурацыі. Над асноўным аб’ёмам двух’ярусны васьмерыковы верх (у інтэр’еры пераход да яго ад ніжняга чацверыка на ветразях, у якіх прарэзаныя дэкаратыўныя галаснікі), завершаны цыбулепадобным купалам. Алтарная апсіда накрытая шатровым дахам з купалком на глухім барабане. Дахі злучаныя прамежкавай двухсхільнай стрэшкай. Сцены звонку гарызантальна ашаляваныя, прамавугольныя вокны аздобленыя плоскімі ліштвамі.

== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры асноўны аб’ём злучаны з алтарнай часткай праёмам у выглядзе стылізаванай двухпралётнай аркі, мае кансольна-бэлечныя хоры, агароджаныя балюстрадай. Помнік адметны своеасаблівай сістэмай прапорцый, звязанай са старажытна-рускім дойлідствам.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Кашэвіцкая Успенская царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 202—203.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 312Г000567
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1642
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Кашэвічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты