Шыфр : 413Г000748
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1775
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Лаўрышава)

Свята-Успенская Ла́ўрышаўская царква, Ла́ўрышаўская царква Успення Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Лаўрышава (Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць), помнік драўлянага дойлідства канца XVIII ст. Належыць Свята-Елісееўскаму Лаўрышаўскаму мужчынскаму манастыру, аднаму з найбольш старадаўніх у Беларусі (заснаваны ў XIII ст.). Упершыню згадваецца ў 1517 г. як царква манастыра, наноў пабудавана ў 1775 г. (магчыма, на месцы ранейшага храма), і за сваю гісторыю ніколі не зачынялася. Знаходзіцца на першапачатковым месцы размяшчэння манастыра, у цяперашні час з’яўляецца самым старадаўнім яго будынкам.

== Асноўныя звесткі ==
Размешчана ў паўднёвай частцы вёскі, па правы бок ад р. Валоўка, пры ўездзе ў Лаўрышава па шляху з в. Шчорсы (сам маныстыр цяпер знаходзіцца ля суседняй в. Гнесічы). Службы праводзяцца (2016): субота, 18.00 гадзін — Усяночнае трыванне; нядзеля, 8.30 — малебен з акафістам Успенню Божай Маці, 8.45 — споведзь, 9.30 — Бажэственная літургія. Прастольнае свята — Успенне Прасвятой Багародзіцы 15 (28 па сучаснаму стылю) жніўня.

== Гісторыя ==

=== Храмы манастыра да XV стагоддзя ===

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 года сын вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў». Згодна царкоўнаму паданню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Відавочна, што першы храм быў пабудаваны пры заснаванні манастыра, але пісьмовых звестак пра яго не захавалася.

Лаўрышаўскі манастыр з’яўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэння ВКЛ. Не пазней 1329 года для манастыра было перапісана Лаўрышаўскае евангелле — выдатны прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі XIV ст. Лаўрышаўскае евангелле — напрастольнае, яно выкарыстоўвалася ў храме манастыра.
Ва ўкладной грамаце манастыру за 1488 г. ад імя Дашкі Яцкавіча Храптовіча згадваецца царква святой Прачыстай Божай Маці:
«за | писую къ ц[е]ркви с[вя]тое пр[е]ч[ис]тое б[о]гом[а]т[е]ре къ лаврашову манастырю ч[е]л[ове]ка данника [с]вое[го] отчино | го в щерсехъ на имя маронка михалковича съ его братаничом иванцомъ» (старабелар.).

=== Успенская царква XVI — XVIII стагоддзяў ===

У даравальнай грамаце манастыру за 1517 г. ад імя А. І. Хадкевіча — маршалка дворнага Вялікага Княства Літоўскага — ёсць згадка пра Успенскі храм. Перадаючы манастыру свой маёнтак у в. Лычыцы, А. І. Хадкевіч адрасуе яго такім чынам: «монастыру пречистое Божое Матери храму честнаго Ея Успения во обшеру Лавры преподобнаго отца Елисея» (старабелар.). З граматы вынікае, што манастыр у той час называўся Багародзіцкім, прычым у дакуменце ён двойчы названы лаўрай. (Гэта грамата з’яўляецца таксама найбольш раннім дакументам, у якім згадваецца Елісей Лаўрышаўскі.)

У выніку Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. манастыр стаў грэка-каталіцкім. У інвентарным вопісу манастыра 1601 г. адзначана драўляная царква, «збудованая пре з ихъ м[и]л[о]стей пановъ Войныловичовъ и Беликовичовъ без притвору кгонтами критая, крестовъ на ней железных позолотистых три, на дзвонныци дзвоновъ пятъ» (старабелар.). З 1615 г. манастыр належаў Ордэну базыльян святога Іасафата.
У 2-ой палове XVII ст. манастыр збяднеў і заняпаў ў сувязі са скасаваннем лаўрышаўскай архімандрыі, абмежаваннем правоў на свецкія ахвяраванні і падпарадкаваннем з 1628 г. навагрудскаму манастыру. У 1650 г. гісторык А. Каяловіч у сваёй кнізе «Розныя звесткі, якія маюць дачыненне да царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім» (на лацінскай мове) піша, што ад манастыра засталася пры в. Лаўрышава «толькі царква адна, якая падпарадкаваная манастыру ўніятаў у Навагрудку», і ў той царкве знаходзілася пахаванне (лац. «sepulc(h)rum») прападобнага Елісея, якое здаўна славілася тым, што пры пабожным яго наведванні можна было прагнаць з просьбітаў злых духаў. (У 1864 г. у кнізе «Гісторыка-статыстычнае апісанне Мінскай епархі, якое складзена рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі архімандрытам Мікалаем», верагодна, з-за недакладнага перакладу звестак А. Каяловіча было напісана, што ў храме ў XVII ст. знаходзілася не пахаванне, а труна прападобнага Елісея, ў далейшым гэта паўтаралі і іншыя аўтары.)
Успенская царква згадваецца ў 1719 г. у завяшчанні Яна Бужынскага, які прасіў «ксяндзоў-базыльян лаўрышаўскіх» пахаваць яго ў царкве Успення Маці Божай «парадкамі каталіцкімі».

=== Успенскі храм 1775 г. ===
У 1770-х гг. Лаўрышаўскі манастыр базыльян был адбудаваны наноў. У ходзе гэтага будаўніцтва быў узведзены і нов

Шыфр : 413Г000748
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1775
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Лаўрышава)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings