Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Мокрае Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча на вул. Савецкая, 84.
== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1992—1994 гадах.
== Архітэктура ==
Вырашана 3-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прамавугольныя ў плане прытвор і маллітоўная зала, 5-гранная апсіда. У сілуэце пануюць драўляныя 8-гранныя шатровая званіца з макаўкай над прытворам і светлавы барабан над 2-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб’ёму. Тры ўваходы адзначаны 4-слуповымі ганкамі пад 2-схільнымі пакрыццямі. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 146
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4