Шыфр : 213Г000565
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Ніўнікі)

Свята-Успенская царква — стараверскі храм у цэнтры вёсцы Ніўнікі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1906 годзе з дрэва як стараабрадніцкая.

== Архітэктура ==

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які на галоўным фасадзе выходзіць трохвугольным франтонам. Над ім надбудавана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца з макаўкай у завяршэнні. Макаўкай адзначана алтарная частка храма. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход вылучаны ганкам з навіссю на 2 слупах.

== Інтэр’ер ==
Абразы 18 — 19 ст.: «Дзісус», «Жыццё Іаана Багаслова», «Уваскрасенне Хрыстова», «Святы Мікалай», «Ражджаство Хрыстова».

== Літаратура ==

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 312
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 213Г000565
Архітэктурны стыль : беларускае народнае дойлідства
Датаванне : 1906
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Ніўнікі)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings