Шыфр : 113Г000156
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1863–1870
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Сялец)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Сялец (Бярозаўскі раён). Пабудаваная ў 1863–1870 гг. з цэглы ў цэнтры вёскі. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.

== Архітэктура ==

У плане — выцягнутая па падоўжнай восі кампазіцыя: званіца, трапезная, асноўны аб’ём з бакавымі парталамі і пяцігранная апсіда, да якой прымыкаюць дзяканнік і ахвярнік. Дойлідска-дэкаратыўнае аздабленне заснаванае на спалучэнні традыцый класіцызму (апрацоўка сцен пілястрамі тасканскага ордара, прафіляваныя высокія карнізы, абрамленні паўкруглых акон асноўнага аб’ёма) і характэрных форм маскоўскага дойлідства XVII ст. (канструкцыйная схема званіцы — васьмярык на чацверыку, шатровы дах з цыбулепадобнай галоўкай, кілепадобныя какошнікі парталаў і вежы-званіцы).

== Інтэр’ер ==

Памяшканні храма перакрыты плоскай столлю на падугах (праектаваліся цыліндрычным скляпеннем), у малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца трапезная і апсіда, вылучаная іканастасам з разнымі царскімі варотамі. Абразы 18 — 19 ст. выкананы ў акадэмічна-класіцыстычным стылі: «Пакроў», «Мікалай Цудатворац», «Святы Пётр і Павел», «Успенне», «Антоній Пячэрскі», «Святы архідыякан», «Маці Божая Замілаванне», «Ісус Хрыстос», «Праабражэнне Гасподне», «Святы прарок Арон», «Увядзенне ў храм Багародзіцы», «Святы архідыякан Лаўрэнцій».

== Літаратура ==
«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000156
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1863–1870
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Сялец)

ПЗО от 01.08.2016 № 31 Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Успенская царква ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці"

Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings