Шыфр : 513Г000498
Архітэктурны стыль : руска-візантыйская архітэктура
Датаванне : 1891
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Сухары)

Свя́та-Успе́нская царква́ — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Сухары Магілёўскага раёна, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю

== Гісторыя ==
На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў канцы 19 — пачатку 20 ст. з цэглы на месцы храма, які згадваецца ў 1789 г.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры стылізаванага рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую падоўжна-восевую планіровачную кампазіцыю фарміруюць прытвор-трапезная, кубападобная двух’ярусная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда. Сяродкрыжжа завершанана светлавым барабанам-чацверыком, над пакатым шатровым дахам якога цыбулепадпбная галоўка на барабане. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і вокнамі-трыфорыумамі ў пластычных ліштвах у барабане, апяразаны прафіляванымі карнізамі. У інтэр’еры пануе двухсветлавая прастора сяродкрыжжа.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 513Г000498
Архітэктурны стыль : руска-візантыйская архітэктура
Датаванне : 1891
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Сухары)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты