Шыфр : 213Г000832
Датаванне : 1914 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Варонка)

Свята-Успенская царква — праваслаўная царква, размешчана на могілках у вёсцы Варонка (Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць). Пабудавана ў 1914 годзе з дрэва як стараверская.

== Архітэктура ==
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з шатравой вежай над галоўным фасадам. Над алтарнай часткай устаноўлена невялікая васьмігранная вежа з цыбулепадобнай галоўкай.
Абразы XIX ст.: “Неапалімыя купіны Прасвятой Багародзіцы”, “Іван Багаслоў”, “Архангел Міхаіл”.

== Літаратура ==

Свята-Успенская царква // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 34.
Свята-Успенская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л.М. Лабачэўская ; маст. Э.Э.Жакевіч. – Мн., 2004 — С. 443-444.

Шыфр : 213Г000832
Датаванне : 1914 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Успенская_царква_(Варонка)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты