Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Уваскрасенская_царква_(Крычаў)

Свята-Уваскрасенская царква — праваслаўны храм у г. Крычаве Магілёўскай вобласці.

== Гісторыя ==
На вуліцы Леніна. Пабудавана ў першай палове 19 ст. з цэглы. У 1950-я гг. перабудавана пад кінатэатр, вернута вернікам і адноўлена ў 1990-я гг.

== Архітэктура ==
Вырашана асіметрычным прамавугольным аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Сакральную прыналежнасць будынка адзначаюць 2 цыбулепадобныя купалы на васьмігранных барабанах над фасадамі і па цэнтры даху, макаўка над алтарнай часткай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Уваскрасенская_царква_(Крычаў)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.