Шыфр : 212Г000895
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1908
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Узнясенская_царква_(Лужасна)

Свята-Увазнясенская царква (раней — Свята-Пакроўская царква) — праваслаўны храм у в. Лужасна (Віцебскі раён), па адрасе вул. Лынькова, 22. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

== Гісторыя ==
Пабудавана ў 1908 годзе з цэглы па праекце Уладзіміра Коршыкава на ўскраіне вёскі на правым беразе Заходняй Дзвіны.

== Архітэктура ==
Храм кананічнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, асноўны аб’ём, апсіда. Планіровачная асаблівасць царквы — прыбудова нізкай пяціграннай рызніцы да тарцовай усходняй сцяны апсіды. У сілуэце будынку две дамінанты — асноўны двух’ярусны кубападобны аб’ём з цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане і трох’ярусная (васьмярык на двух чацверыках) шатровая званіца э макаўкай у завяршэнні. Фасады прарэзаныя арачнымі аконнымі праёмамі падвойнымі ў цэнтральным аб’ёме і строенымі ў званіцы. На фоне адкрытай цаглянай муроўкі вылучаюцца пабеленыя элементы дэкору, пазычаныя з арсенала старажытна-рускай архітэктуры: кілепадобныя калонныя ліштвы акон, аркатурныя паясы, філёнгавыя лапаткі, зубчастыя фрызы.

== Інтэр’ер ==
У інтэр’еры пануе прастора галоўнай двухсветлавой залы, у якую шырокімі арачнымі прасветамі раскрываюцца апсіда, бакавыя прыдзелы і трапезная.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 212Г000895
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1908
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Узнясенская_царква_(Лужасна)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings