Шыфр : 213Г000555
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1864—1870
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Васкрасенская_царква_(Дзісна)

Свята-Васкрасенская царква — праваслаўны храм у горадзе Дзісна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада. Царква пабудавана ў 1864—1870 гадах з цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць кубападобны цэнтральны аб’ём, да якога праз трапезную далучана высокая трох’ярусная васьмігранная званіца, надбудаваная над прытворам. Над цэнтральным аб’ёмам узведзены магутны васьмігранны светлавы барабан пад паўсферычным купалам з макаўкай, над званіцай — цыбулепадобны купал. Уваход аформлены нізкім прытворам пад двухсхільным пакрыццём. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі, круглымі люкарнамі.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Шыфр : 213Г000555
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1864—1870
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Васкрасенская_царква_(Дзісна)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings