Трэці Дом Саветаў — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Максіма Багдановіча (дом № 23) і Старажоўскай.
== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1936 годзе па праекце А. Дзянісава і У. Вараксіна. Да вайны меў адрас вул. Горкага, 21/52. У будынку, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся пераважна сем’і старшых афіцэраў РККА. Кватэры мелі ўсе магчымыя тым часам выгоды: каналізацыю, тэлефанізацыю і нават ванныя пакоі.
У кватэры № 24 жыў наркам асветы Ананій Дзякаў, арыштаваны дома 11 мая 1937 года. У кватэры № 2 — беларускі пісьменнік і эканаміст Янка Нёманскі, арыштаваны дома 27 красавіка 1937 года. Паводле гісторыка Ірыны Варанковай, да 1941 года ў доме жыла артыстка Ларыса Александроўская.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 24 ліпеня 1941 года падчас масіраванай бамбардзіроўкі Мінска, у прыстасаваных пад бомбасховішча скляпеннях дома хаваліся яго жыхары, у асноўным жанчыны і дзеці, неэвакуаваныя сем’і вайскоўцаў. Паводле ўспамінаў старшыні Савета Народных Камісараў БССР Івана Крупені «бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар. Усе пад’езды і падыходы былі ахоплены полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей».
Будынак адноўлены ў 1947 годзе. Першы паверх займае прадуктовы магазін «Траецкі».
== Архітэктура ==
Вядомы беларускі архітэктар А. Воінаў не раз крытыкаваў дрэнную планіроўку ўнутраных памяшканняў:
== Зноскі ==