Шыфр : 113Г000567
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1886
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Троіцкая_царква_(Лагішын)

Свята-Троіцкая царква — помнік архітэктуры другой паловы XIX ст. у г. п. Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана да 1886 года ў рэтраспектыўна-рускім стылі на месцы ўніяцкага драўлянага храма 1795 г.

== Апісанне ==
Мае чатырохчастковую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: званіца, трапезная, асноўны аб’ём і апсіда. Вертыкальная дамінанта — двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Цыбулепадобнае пяцікупалле ўвенчвае і чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму. Галоўныя і бакавыя ўваходы врашаны магутнымі парталамі і апяразаны трохлопасцевымі арачнымі нішамі. Фасады раскрапаваны прафіляванымі карнізамі з двухграннымі заломамі на бакавых плоскасцях.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Кулагін, А. М. Лагішынская Спаса-Праабражэнская царква / А. М. Кулагін // * Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулібін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 90.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Шыфр : 113Г000567
Архітэктурны стыль : псеўдарускі стыль
Датаванне : 1886
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Свята-Троіцкая_царква_(Лагішын)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings