
Троіцкая царква (былы касцёл) і кляштар бернардзінцаў — помнік архітэктуры барока ў г. Слонім, знаходзіцца ва ўсходняй частцы гістарычнага ядра горад на левым беразе р. Шчара, па адрасе вул. Васі Крайняга 23, 25. Мужчынскі бернардзінскі кляштар размяшчаўся на Бернардзінскай вуліцы, у паўночна-ўсходняй частцы горада. Уваходзіў у абарончую сістэму Слоніма. Будынкі — помнікі рэспубліканскага значэння.
== Гісторыя ==
Узведзены ў XVII стагоддзі як апорны пункт сістэмы гарадскіх абарончых збудаванняў. Касцёл пабудаваны ў 1639—1645 гадах на месцы драўлянага, закладзенага ў 1630 годзе па фундацыі Андрэя і Кацярыны Радванаў. Асвячоны ў 1671 годзе. У 1749 годзе быў пабудаваны жылы корпус кляштара.
Касцёл пераабсталяваны пад Троіцкую праваслаўную царкву ў 1866 годзе гродзенскім губернскім інжынерам В. Ф. Нябольсіным, асвячоны ў 1867 годзе. Кляштар рэканструяраваны архітэктарам Ціхвінскім пад духоўнае вучылішча. Праект агароджы з брамай і план мясцовасці Троіцкай царквы ў 1874 годзе склаў Леанард Кржыжаноўскі.
У пачатку XX стагоддзя па праекце архітэктара В. Ханенберга кляштар быў прыстасаваны пад адміністрацыйную ўстанову. У 1920—1930-я гады выкарыстоўваўся як адміністрацыйны будынак. Цяпер у ім размешчаны інтэрнат Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.
У 2012 годзе было прынята рашэнне замяніць шатровы купал на бляшаны купал складанай цыбулепадобнай формы, пафарбаваны ў цёмна-зялёны колер, вяртанне якога было абгрунтавана фотаздымкамі пачатку XX стагоддзя. 27 кастрычніка 2015 года новы купал быў заменены на гіганцкі залаты купал-цыбуліну, што, на думку старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, парушае гістарычнае аблічча будынка.
У 2019 годзе пракур