Шыфр : 112Г000057
Архітэктурны стыль : гатычная архітэктура
Датаванне : 1472

Касцёл св. Тройцы — каталіцкі храм у беларускай вёсцы Ішкалдзь, размешчанай у Крошынскім с/с, за 36 км ад Баранавічаў.

== Гісторыя ==

Храм быў закладзены ў 1449 г. Мікалаем Неміровічам, які тады ж назначыў храму забеспячэнне ад сваіх маёнткаў (права на гэта забеспячэнне пазней згадваецца і ў завяшчанні Неміровіча ў 1471 годзе). Дабудаваны касцёл быў толькі ў 1472 г. Пры жыцці Мікалая Радзівіла Чорнага ў 2-й палове XVIст. касцёл быў перададзены кальвіністам, але ў 1641 г. вернуты каталікам. Пацярпеў падчас вайны Рэчы паспалітай з Расіяй (1654—1667гг). Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863—1864 гг. як і шматлікія іншыя каталіцкія храмы быў закрыты, а ў 1868 г. будынак перададзены праваслаўным вернікам і пераасвячоны ў царкву Святой Тройцы. Да таго ж пастаўлены іканастас, надбудаваны дзве цыбулепадобныя галоўкі. У 1891 г. асобна была пабудавана драўляная званіца. У 1921 г. храм зноў пачынае дзейнічаць як касцёл. Пасля 1945 г. быў закрыты і стаяў пусты да канца 1970-х гг., пакуль не быў вернуты каталікам. У 1980-х рэстаўраваны і з тых часоў па гэты дзень адкрыты і выкарыстоўваецца як каталіцкі храм.
За савецкім часам (у 1950-х гг.) кіраўніцтва мясцовага калгаса спрабавала прыстасаваць будынак пад зернесховішча. З гэтай мэтай быў арганізаваны вываз усяго ўнутранага ўбранства з будынку. Але мясцовыя жыхары, даведаўшыся пра гэта, хутка сабраліся каля касцёла і ўсімі магчымымі спасабамі супрацьстаялі рабочым і міліцыі. Некалькі жанчын нават кінуліся пад колы грузавіка, каб не дапусціць вывазу каштоўнасцяў. У выніку рэчы ўсё ж былі звезены, але ў зернесховішча будынак так і не пераўтварыўся.

== Архітэктура ==

Касцёл уяўляе сабой мураваны храм зальнага тыпу памерамі 26,4х14 м разам з апсідай, накрыты двухсхільным дахам. Троіцкі касцёл не мае ўзнёслай вертыкальнай кампазіцыі, багатага скульптурнага афармлення, характэрных для гатычнай архітэктуры Заходняй Еўропы. Але яго стромкія шчыты на тарцах будынка, масіўныя сцены, умацаваныя контрфорсамі, стральчаты праём увахода, зорчатае нервюрнае скляпенне ў апсідзе і іншыя асаблівасці характарызуюць храм як унікальны для Беларусі ўзор гатычнага культавага дойлідства.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Архітектура Беларусі. Энцыклапэдычны даведнік. Мінск: БелЭн., 1993
Баравы Р. В. Невядомы помнік беларускай готыкі.//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987, № 2. С.20-24.
Всеобщая история архитектуры. В 12т.:Т.6 Архитектура России, Украины и Белоруссии. XIV — первая половина XIX в. М., 1968.
Габрусь Т. В. Мураваная сакральныя архітэктура Беларусі перыяду Вялікага княства Літаўскага да стварэння Рэчы Паспалітай (канец XIII — трэцяя чвэрць XVI ст.) Готыка і рэнесанс // Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходне-славянскім і еўрапейскім кантэксце. Т1. Мінск, 2005. С.212—295.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с., с. 31-32: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Лакамка А. І. Нацыянальныя рысы беларускай архітэкруры. Мінск: Ураджай, 1999
Туронак Ю. Фарміраваньне сеткі рымска-каталіцкіх парафій на Беларусі ў 1387—1781 гадах// Наша Вера. 1995, № 1. С.22—29.
Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. Krakow, 1948. № 197,270,271

Шыфр : 112Г000057
Архітэктурны стыль : гатычная архітэктура
Датаванне : 1472
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты