Шыфр : 113Г000309
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1877

Троіцкі касцёл у Косава — рымска-каталіцкі касцёл у г. Косава Івацэвіцкага раёна, Брэсцкай вобласці.
Помнік архітэктуры ў неагатычным стылі. Некаторыя крыніцы характарызуюць стыль храма як неараманскі. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (код 113Г000309).

== Гісторыя ==

1 верасня 1520 года Троцкі Ваявода Ежы, сын Рыгора, са згоды сваёй жонкі Ганны, заснаваў у Косава касцёл Святой Тройцы і Найсвяцейшай Марыі Панны.
Заступнік забяспечыў касцёл дабром ў выглядзе зямель, лесу, лугоў якія ўваходзяць у склад уладанняў у Красоўшчыне, Пустаўшчыне, у Мацеёўщыне і Невяроўшчыне.
Адначасова надзяліў сельскагаспадарчымі пладамі з дзесяціны з сваіх рэзідэнцый і Косава, а гэтак жа з даходаў млыноў і карчмоў.
Першым рэктарам касцёла стаў Якуб дэ Градзічэ.
Падчас рэфармацыі касцёл выконваў ролю кальвінісцкай абшчыны.
Уладальнік маёмасці Леў Сапега, Вялікі гетман ВЛК, актам ад 20 чэрвеня 1626 года пашырыў зямельныя ўладанні і зафундаваў новы каменны касцёл, таксама падараваў абраз «Маці Божай Ласкавай» 1620 года, які знаходзіцца на галоўным алтары, і ўнікальную купель па кракаўскім узоры.
12 лютага 1746 года ў Косаўскім касцёле хрысцілі Тадэвуша Касцюшка, які нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў Мерачоўшчыны. Цырымонію здзейсніў прыёр Дамініканскага Ордэна з Гошчава а. Раймунд Корсак.
Метрычная кніга з запісам хрышчэння з гэтага года пад №479, знаходзіцца ў Нацыянальным Музеі ў Варшаве пад № 23625 / МН. Захавалася каменная купель са старога касцёла.
У 1859 годзе была ўзведзена могілкавая капліца, на магіле кс. Адама Дмахоўскага. Для пабудовы вонкавых сцен былі выкарыстаныя сярэднявечныя надмагільныя камяні.
У 1872 годзе касцёл згарэў падчас вялікага пажару горада.
У 1877 годзе быў узведзены цагляны касцёл у неагатычным стылі, на складчыну прыхаджан, асабліва Вандаліна Пуслоўскага.
У 1888 годзе быў падвешаны звон, адліты ў Вангрове, набыты на складчыну прыхаджан.
У 1928 годзе ўсталяваны помнік удзельнікам паўстання 1863-64 гг.
У 1937 годзе быў пашыраны орган.
Касцёл бесперапынна дзейнічае.

== Архітэктура ==

Храм аднанефны, мае прамавугольны ў плане аб’ём. Неф завяршае пяцігранная апсіда з двума бакавымі сакрысціямі. Галоўны фасад адзначаны чатырохкантовай шатровай вежай-званіцай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, спічастымі вокнамі з вітражамі.
Неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і папружнымі аркамі, якія ўпрыгожаны арнаментальным роспісам. Над уваходам хоры на дзвюх калонах. Мастацка-кампазіцыйным цэнтрам галоўнага алтара з’яўляецца абраз «Маці Божай Міласэрнасці».

== Зноскі ==

Шыфр : 113Г000309
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1877
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты