Шыфр : 110Г000122
Архітэктурны стыль : готыка
Датаванне : 1595
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Троіцкі_касцёл_(Чарнаўчыцы)

Троіцкі касцёл — касцёл у Беларусі, у аграгарадку Чарнаўчыцы, Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры з элементамі готыкі і рэнесансу, мае выразныя рысы абарончага дойлідства Сярэднявечча. Належыць да Брэсцкага дэканата Пінскай дыяцэзіі.

== Гісторыя ==

Касцёл пабудаваны па фундацыі Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі ў 1585—1595 гадах. У 1600 годзе пры касцёле збудавалі мураваны шпіталь, у якім пазней размясцілася плябанія. У 1867 годзе, пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, перададзены праваслаўнай царкве. У 1918 годзе, пасля пераходу Чарнаўчыцаў у склад Польшчы, вернуты каталікам. У 1998 г. касцёлу вернута плябанія, у якой у савецкі час быў размешчаны шпіталь, пазней — музычная школа.

== Архітэктура ==

Касцёл — мураваны аднанефавы храм зальнага тыпу з рудыментальным трансептам і паўкруглай развітой апсідай, да якіх прылягаюць квадратныя ў плане больш нізкія прыбудовы з аднасхільнымі дахамі, што стварае паступовае насычэнне аб’ёмаў і надае кампазіцыі мастацкую выразнасць. З паўднёвага боку да апсіды прылягае круглая ў плане вежа з самастойным шатровым пакрыццём і вінтавой лесвіцай унутры. Да галоўнага фасада прыбудаваны бабінец. Асноўны аб’ём і апсіда накрыты высокім двухсхільным дахам крацістага тыпу з трохвугольнымі шчытамі на тарцах. Шчыт на галоўным фасадзе аздоблены плоскімі прамавугольнымі і круглымі нішамі, тонкімі карнізамі, вертыкальнымі цягамі. Атынкаваныя масіўныя сцены (таўшчыня 1,3 м) бакавых фасадаў умацаваны контрфорсамі, прарэзаны вузкімі паўцыркульнымі вокнамі і завершаны прафіляванымі карнізамі.

=== Інтэр’ер ===

Унутры цыліндрычныя скляпенні на распалубках дэкарыраваны ляпнымі нервюрамі прыгожага геаметрычнага малюнка. Сцены храма, узведзеныя ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы на вапнава-пясчанай рошчыне, аформлены пілястрамі.
У круглай вежы з вітай лесвіцай, якая з’яўляецца ходам на дах, прыступкі зроблены з бруса сячэннем 30х20 см. Кожні верхні прыступак абапіраецца ў цэнтры на папярэдні. Па восі вежы ступені злучаліся драўлянымі стрыжнямі (па 3-5 ступеняў на стрыжань).

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Габрусь Т. В.. «Саборы помняць усё. Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі» (фота У. А. Багданава і з асабістага архіва Т. В. Габрусь). Мінск, «Беларусь», 2007 г. 167 с. ISBN 978-985-01-0714-5.
Кушнярэвіч А. М., Лапцэвіч А. Г., Чантурыя У. А. Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 232.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Кушнярэвіч А. М. Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст. — Мінск: «Навука і тэхніка», 1993. ISBN 5-343-01403-8.

Шыфр : 110Г000122
Архітэктурны стыль : готыка
Датаванне : 1595
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Троіцкі_касцёл_(Чарнаўчыцы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты