Тып : могілкі
Шыфр : 113Д000743
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Трышынскія_могілкі

Трышынскія могілкі — могілкі ў Брэсце, размешчаныя па Маскоўскай вуліцы. Узніклі да 1900 года. Плошча складае 5,7 га. Гісторыка-культурная каштоўнасць мясцовага значэння.

== Гісторыя ==
Могілкі былі заснаваны не пазней за XV стагоддзе. Першапачаткова тут хавалі жыхароў суседніх — Трышына, Крушыны, Гузняў і Шпановічаў. Пасля пераносу Брэст-Літоўска ў 1835 годзе за 2 км на ўсход Трышынскія могілкі сталі найбліжэйшымі да горада, і прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій сталі стыхійна хаваць на іх сваіх нябожчыкаў. Аднак пасля адкрыцця рымска-каталіцкага некропаля на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, колькасць каталіцкіх пахаванняў тут рэзка скарацілася, і могілкі сталі праваслаўным.
Пастаўлены абеліскі на брацкай магіле савецкіх воінаў, што загінулі ў барацьбе супраць ворагаў Савецкай улады, на магіле 24 жыхароў Брэста, якія загінулі ў першы дзень Вялікай Айчыннай вайны, і на магіле савецкіх грамадзян, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1941—1944 гадах.

Да 1960-х гг. на могілках існавала драўляная Свята-Траецкая царква.
Закрыта для пахаванняў у 1969 годзе.

80-гадовы плюшч звычайны на Трышынскіх могілках — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння.

== Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках ==
Аляксандр Міхайлавіч Базілевіч(укр.) бел. (1891—1932) — падпалкоўнік Арміі Украінскай Народнай Рэспублікі.
Мікалай Іванавіч В’юн(укр.) бел. (1897—1935) — сотнік Арміі УНР, грамадскі дзеяч.
Аляксандр Пятровіч Гельмерсен (1797—1852) — генерал-лейтэнант, дырэктар Аляксандраўскага Брэсцкага кадэцкага корпуса.
Андрэй Андрэевіч Гартанг (1800—1874) — расійскі военачальнік, генерал-лейтэнант.
Мікола Засім (1908—1957) — беларускі савецкі паэт.
Пётр Аскаравіч Патон(укр.) бел. (1872—?) — барон, дзяржаўны дзеяч перыяду ўкраінскага вызваленчага руху.
Аляксей Барысавіч Рубцоў (1923—1963) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.
Уладзімір Васільевіч Старчакоў (1911—1968) — беларускі і ўкраінскі мастак.
Аляксей Пятровіч Старажэнка (1805—1874) — украінскі пісьменнік.
Адам Трыпус (1895—1965) — беларускі афіцэр і настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.

Тып : могілкі
Шыфр : 113Д000743
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Трышынскія_могілкі
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты