Тып : могілкі
Шыфр : 611Д000363
Датаванне : 1930–1940-я гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Курапаты

Курапа́ты (трансліт.: Kurapaty, руск.: Куропаты) — лясны масіў, які з поўначы прылягае да Мінска (Беларусь). Пачынаючы з 1988 года, у гэтым масіве былі выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 1937—1941 гадах. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая: дакументы з архіва КДБ Беларусі, датычныя Курапатаў, не з’яўляюцца даступнымі для даследчыкаў. Адносна колькасці загінулых у Курапатах існуюць розныя версіі і ацэнкі.
Курапаты з’яўляюцца найбольш вядомым (сярод прынамсі васьмі) месцам масавых расстрэлаў, якія праводзіў НКУС на тэрыторыі Мінска i каля горада. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі, што паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасцей, духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць».

== Месцазнаходжанне ==
Урочышча Курапаты знаходзіцца непасрэдна за Мінскай кальцавой дарогай на поўнач ад цэнтра горада (52-гі км МКАД). Адміністрацыйна Курапаты належаць да тэрыторыі Бараўлянскага сельсавета Мінскага раёна.
З Мінска ў Курапаты можна патрапіць ад дыспетчарскай станцыі «Зялёны Луг» (прыпынак аўтобусаў 13, 13д, 24, 87, 109а; тралейбусаў 1, 46, 53), перайшоўшы праз пераход пад МКАД, размешчаны за 500 м на паўночны захад ад дыспетчарскай станцыі; ад выставачнага цэнтра «Экспабел», які знаходзіцца за 700 м на паўднёвы ўсход ад урочышча; альбо на аўтобусах 109, 109а, 109в (прыпынак «Курапаты») з ДС «Карбышава».
Курапаты знаходзяцца прыблізна за 1,2 км на паўночны ўсход ад Цнянскага вадасховішча. Патрапіць ва ўрочышча можна праз адзін з падземных пераходаў пад Мінскай кальцавой дарогай.

== Назва ==

Дакладных звестак, адкуль паходзіць назва «Курапаты», няма. Да 1988 года на тапаграфічных картах такая назва адсутнічае, урочышча называлася «Брод». Існуе версія, што ўжо ў час расстрэлаў Курапатамі мясцовыя жыхары называлі невялікі ўчастак бору, які прыходзіўся на спусцістую горку. Участак быў абнесены высокім, не менш за 3 метры плотам, па версе якога быў працягнуты калючы дрот, а за плотам знаходзілася ахова з сабакамі.
Зянон Пазняк, які разам з Яўгенам Шмыгалёвым напісаў артыкул «Курапаты — дарога смерці», зазначае, што не думаў, што гэтай назвай уводзіць новае слова ў беларускую мову і новы тэрмін у беларускую гісторыю. Пазняк адзначае, што пачуў гэта слова з вуснаў маладых хлопцаў, якія тлумачылі, што курапатамі называюцца белыя веснавыя кветкі, якія растуць у маі на магілах ва ўрочышчы. Звычайна такія кветкі ў Беларусі называюцца белымі пралескамі.
Паводле іншага меркавання, курапатамі мясцовыя сяляне называлі палявыя кветкі.

== Ахвяры ==

=== Колькасць ахвяр ===
У артыкуле «Шумяць над магілай сосны…» Зянона Пазняка, надрукаваным у газеце «Літаратура і мастацтва» 16 верасня 1988 года, аўтар на падставе ўласных раскопак і даследаванняў робіць выснову, што колькасць ахвяр можа складаць 102 тысячы чалавек. Пазняк зазначае, што сапраўдная лічба пахаваных у Курапатах можа дасягаць 220—250 тысяч чалавек, бо існуюць магілы, большыя па памерах за даследаваныя, а мноства магіл знікла падчас пракладання Мінскай кальцавой дарогі ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў, газатрасы і высечкі лесу вакол яе ў сакавіку—маі 1988 года, а таксама, магчыма, у час высечкі і пасадкі лесу на гэтым месцы ў 1940-х гадах. Раскопкі, праведзеныя ў ліпені 1988 года, на аснове якіх рабілася гэтая ацэнка колькасці ахвяр, з’яўляюцца першай вядомай эксгумацыяй у Курапатах. Але даследчыкі ў сваёй справаздачы звяртаюць увагу на тое, што да гэтых раскопак у Курапатах ужо праводзілася эксгумацыя і некаторыя часткі пахаванняў ужо былі выбраны, што выяўляецца ў значным разыходжанні паміж колькасцю знойдзеных чарапоў і колькасцю выяўленых пар сцегнавых касцей. Пры папярэдняй эксгумацыі з ям быў выбраны значны аб’ём пахавальнага пласта нябожчыкаў, але пахаванні былі засыпаны грунтам у недастатковай ступені, у выніку ўсе 510 выяўленых магіл мелі ўпадзіны глыбінёй ад 0,18 да 0,65 м ад лініі краёў магілы. Паводле меркавання Пазняка, частка трупаў магла быць выбрана з Курапатаў пасля загаду найвышэйшага кіраўніцтва СССР у 1940-х — 1950-х гадах, калі стала вядома пра расстрэлы польскіх афіцэраў у Катыні органамі НКУС.
Першае следства па факце масавых расстрэлаў скончылася ў лістападзе 1988 года, і па яго выніках Генеральны пракурор БССР Г. С. Тарнаўскі паведаміў, што ў Курапатах пахаваныя не менш за 30 тысяч чалавек. Да такой самай лічбы можна прыйсці, аналізуючы вынікі комплекснай судова-медыцынскай і крыміналістычнай экспертызы, якая выявіла, што ў 6 даследаваных пахаваннях агулам былі знойдзены рэшткі не менш за 356 чалавек. Улічваючы, што колькасць пахаванняў складае 510, можна зрабіць выснову, што колькасць пахаваных у Курапатах людзей складае не менш за 30 тысяч чалавек.
Паводле даведніка «Беларусь», выдадзенага ў 1995 годзе, колькасць ахвяр складала да 100 тысяч чалавек.
У 1998 годзе Генеральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка на падставе чарговага расследавання 1997—1998 гадоў, падчас якога былі праведзены раскопкі 23 меркаваных месцаў пахаванняў, і толькі ў 9 з іх выяўленыя чалавечыя рэшткі, зрабіў заяву, што ў Курапатах пахаваныя не больш за 7 тысяч чалавек.
Прафесар Вроцлаўскага ўніверсітэта Здзіслаў Вінніцкі сцвярджае, што колькасць ахвяр у Курапатах складае 250 тысяч чалавек. Брытанскі гісторык Норман Дэвіс адзначае, што ахвяр можа быць нават больш. Беларускі палітолаг Вольф Рубінчык мяркуе, што беларускаму ўраду варта было б скарыстаць магутную апаратуру для пошуку парэшткаў у Курапатах: «Пошукавая група, аснашчаная сучаснымі сродкамі, якіх не мелі даследчыкі 1980–90-х гадоў, магла б атрымаць наступнае заданне: устанавіць лік расстраляных з дакладнасцю +/-10–20%». Аднак у сярэдзіне красавіка 2019 г. Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выказаўся на гэты конт так: «Колькасць мы ніколі дакладна не даведаемся… Я асабіста і мае калегі будзем заўсёды супраць работы, накіраванай на раскрыццё ўсіх западзін, якія ёсць у Курапатах. Там забітыя людзі пахаваныя, не трэба трывожыць іх». Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка 2019 г. падтрымаў пазіцыю Лакізы: «Можа, якісьці іншы прэзідэнт прыйдзе, пачне шукаць нейкі кансэнсус і зноў перарые гэтыя магілы. Пакуль я прэзідэнт, гэтага не будзе».

=== Паходжанне ахвяр ===
Пра сацыяльнае і нац

Тып : могілкі
Шыфр : 611Д000363
Датаванне : 1930–1940-я гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Курапаты
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings