
Царква ў імя Усіх Святых — праваслаўны храм у г. Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
== Гісторыя ==
На вуліцы Леніна, на могілках. Пабудавана ў 1810 г. (па іншых звестках — у 1870) з дрэва на месцы храма 1801 г. Адкрыта ў 1980 г. ў час святкавання 1000-годдзя горада.
== Архітэктура ==
Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм складаецца з прамавугольнага аб’ёму, у якім аб’яднаны прытвор і бабінец, квадратная ў плане малітоўная зала і апсіда. Першапачаткова зрубы завяршаліся шатровымі дахамі з галоўкамі і крыжамі. У пачатку 20 ст. шатры заменены двухсхільнымі дахамі, над прытворам надбудавана васьмерыковая шатровая званіца. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад двухсхільнай навіссю.
== Інтэр’ер ==
У малітоўную залу шырокім прамавугольным прасветам адкрываецца бабінец. Апсіда вылучана прасветам са зрэзанымі вугламі і двух’ярусным разным іканастасам, царскія вароты якога выкананы ў стылі ракако.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
