Тып : могілкі
Месца : Мінск
Шыфр : 713Д000206
Датаванне : 1970-я гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Усходнія_могілкі

Усхо́днія (Маско́ўскія) мо́гілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Мінску. Адкрытыя ў 1952 годзе ў раёне пахавання нямецкіх салдат Другой сусветнай вайны, якое было размешчана насупраць, праз праспект Незалежнасці. Афіцыйна абмежаваныя для пахаванняў у 2003 годзе. Агульная плошча — 23,1 га.

== Магілы вядомых асоб ==

=== Акцёры і рэжысёры ===
Галіна Аляксандраўна Арлова (1928—2021) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі (1991);
Глеб Глебаў (1899—1967) — акцёр, народны артыст СССР;
Ігар Дабралюбаў (1933—2010) — кінарэжысёр, сцэнарыст, народны артыст БССР;
Лілія Давідовіч (1936—2002) — актрыса, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
Уладзімір Дзядзюшка (1905—1973) — акцёр, народны артыст СССР;
Іосіф Львовіч Дорскі (1911—1964) — беларускі тэатральны дзеяч, драматург.
Павел Дубашынскі (1931—2000) — акцёр, народны артыст БССР;
Сяргей Журавель (1954—2015) — акцёр, народны артыст Беларусі
Мікалай Калінін (1937—1974) — кінарэжысёр;
Аляксандр Карпаў (1922—1998) — кінарэжысёр;
Мікалай Кірычэнка (1946—2018) — акцёр, народны артыст Беларусі;
Аляксандра Клімава (1921—2005) — акцёрка, народная артыстка СССР;
Уладзімір Корш-Саблін (1900—1974) — кінарэжысёр, народны артыст СССР;
Сяргей Краўчанка (1949—2014) — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;
Галіна Макарава (1919—1993) — акцёрка, народная артыстка СССР;
Павел Малчанаў (1902—1977) — акцёр, народны артыст СССР;
Барыс Платонаў (1903—1967) — акцёр, народны артыст СССР;
Міхаіл Пташук (1943—2002) — кінарэжысёр, народны артыст БССР;
Валерый Раеўскі (1939—2011) — тэатральны рэжысёр, народны артыст Беларусі;
Леанід Рахленка (1907—1986) — акцёр і рэжысёр, народны артыст СССР;
Лідзія Ржэцкая (1899—1977) — акцёрка, народная артыстка СССР;
Канстанцін Саннікаў (1896—1965) — рэжысёр і акцёр, народны артыст БССР;
Юрый Сідараў (1927—2004) — акцёр, народны артыст БССР;
Стэфанія Станюта (1905—2000) — акцёр, народная артыстка СССР;
Барыс Сцяпанаў (1927—1992) — кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР;
Здзіслаў Стома (1907—1992) — акцёр, народны артыст СССР;
Віктар Тарасаў (1934—2006) — акцёр, народны артыст СССР;
Мікола Трухан (1947—1999) — рэжысёр, акцёр
Віктар Тураў (1936—1996) — кінарэжысёр і сцэнарыст, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР;
Уладзімір Уладамірскі (1893—1971) — акцёр, народны артыст СССР;
Расціслаў Янкоўскі (1930—2016) — акцёр, народны артыст СССР;
Мікалай Яроменка (старэйшы) (1923—2000) — акцёр, народны артыст СССР;
Мікалай Яроменка (малодшы) (1949—2001) — акцёр, народны артыст Расіі;

=== Вайскоўцы ===
Антон Аляхновіч (1914—1979) — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1944);
Аляксандр Антонаў (1915—1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр, Герой Савецкага Саюза;
Леанід Бяда (1920—1976) — лётчык, генерал-лейтэнант авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945);
Евель Бялявін (1920—1972) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, старшы лейтэнант гвардыі;
Васіль Гладкоў (1907—1981) — Герой Савецкага Саюза;
Павел Галавачоў (1917—1972) — савецкі лётчык-ас, двойчы Герой Савецкага Саюза;
Іван Антонавіч Даніловіч (1904—1979) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр.
Анатоль Дзюбко (1923—2009) — Герой Савецкага Саюза;
Аляксандр Кірсанаў (1898—1994) — камандзір 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза;
Алена Мазанік (1914—1996) — выведніца, Герой Савецкага Саюза (1943);
Марыя Осіпава (1908—1999) — падпольшчыца, Герой Савецкага Саюза (1943);
Валянцін Пянькоўскі (1904—1969) — генерал арміі;
Іван Пермінаў (1920—1973) — падпалкоўнік, лётчык-штурмавік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза;
Сяргей Пушкароў (1902—1976) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр танкавых войск, Герой Савецкага Саюза;
Іван Семянюк (1917—1973) — лётчык Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза;

=== Дзеячы культуры ===
Заір Азгур (1908—1995) — савецкі і беларускі скульптар, народны мастак СССР;
Алена Аладава (1907—1986) — мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, заслужаная дзяячка культуры Польшчы;
Анатоль Анікейчык (1932—1989) — беларускі скульптар;
Іван Ахрэмчык (1903—1971) — беларускі мастак, прафесар, народны мастак БССР;
Андрэй Бембель (1905—1986) — скульптар, народны мастак БССР;
Генрых Бржазоўскі (1912—2006) — беларускі мастак;
Алег Вараб’ёў (1947—2021) — беларускі архітэктар, Заслужаны архітэктар Беларусі;
Павел Гаўрыленка (1902—1931) — беларускі мастак;
Аляксей Глебаў (1908—1968) — скульптар, народны мастак БССР;
Віктар Грамыка (1923—2019) — беларускі жывапісец, педагог, Народны мастак БССР;
Аляксандр Адамавіч Грахоўскі (1938—1991) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага аблвыканкама (1985—89);
Уладзімір Жбанаў (1954—2012) — беларускі скульптар;
Арлен Кашкурэвіч (1929—2013) — мастак-графік, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі;
Аляксандр Кішчанка (1933—1997) — мастак, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій БССР;
Міхаіл Савіцкі (1922—2010) — мастак, народны мастак СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, акадэмік АН БССР, Герой Беларусі (2006);
Сяргей Селіханаў (1917—1976) — беларускі скульптар; народны мастак БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР;
Людміла Сяргееўна Шаламенцава (1937—2019) — беларуская піяністка, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі;
Леанід Шчамялёў (1923—2021) — беларускі мастак, народны мастак БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР;
Яўген Рыгоравіч Чамадураў (1914—2006) — савецкі тэатральны мастак, педагог. Народны мастак БССР (1963).

=== Дзяржаўныя дзеячы ===
Мікалай Архіпец (1921—1996) — Міністр прамысловага будаўніцтва БССР (1968—1979), намеснік старшыні Дзяржаўнага забеспячэння СССР (1979—1988);
Аляксандр Аксёнаў (1924—2009) — старшыня Савета Міністраў БССР (1978—1983), пасол СССР у ПНР (1983—1985), старшыня Дзяржтэлерадыё СССР (1985—1989);
Ілья Глазкоў (1922—1966) — дзяржаўны дзеяч БССР, доктар тэхнічных навук;
Анатоль Дудкін (1964—2019) — беларускі пракурор;
Уладзімір Еўтух (1932—2010) — беларускі савецкі грамадска-культурны дзеяч, архітэктар;
Міхаіл Кавалёў (1925—2007) — дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання ад БССР;
Васіль Казлоў (1903—1967) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1948—1967), Герой Савецкага Саюза (1942), генерал-маёр;
Рыгор Кісялёў (1913—1970) — Міністр культуры БССР (1953—1964), Міністр асветы БССР (1964—1968), намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (1968—1970);
Ціхан Кісялёў (1917—1983) — старшыня Савета Міністраў БССР (1959—1978), першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР (1978—1980), першы сакратар ЦК КПБ (1980—1983), Герой Сацыялістычнай Працы (1977);
Віктар Лівенцаў (1918—2009) — старшыня Спартыўнага камітэта пры Савеце міністраў БССР (1958—1978), кіраўнік справамі ЦК КПБ (1978—1986), Герой Савецкага Саюза (1944);
Уладзімір Макей (1958—2022) — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2012—2022);
Пётр Машэраў (1918—1980) — першы сакратар ЦК КПБ (1965—1980), Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978);
Уладзімір Нічыпаровіч (1934—2002) — міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь у 1994—1998 гадах;
Міхаіл Паўлаў (1952—2010) — старшыня Мінскага гарвыканкама (2000—2009);
Сяргей Прытыцкі (1913—1971) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1968—1971);
Фёдар Сурганаў (1911—1976) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1971—1976);
Георгій Таразевіч (1938—2003) — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985—1989);
Аляксей Шаўроў (1904—1974) — Міністр гандлю БССР і намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1964—1971).

=== Журналісты ===
Алег Бябенін(бел. (тар.)) бел. (1974—2010) — журналіст;
Ігар Гермянчук (1961—2002) — журналіст і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання;
Уладзімір Кармілкін (1934—2002) — беларускі журналіст;
Элеанора Язерская (1946—2014) — радыё- і тэлевядучая;

=== Літаратары ===

Зінаіда Бандарына (1909—1959) — пісьменніца, перакладчыца;
Алесь Бачыла (1918—1983) — паэт, драматург, заслужаны дзеяч культуры БССР;
Веніямін Блажэнны (1921—1999) — рускамоўны беларускі паэт.
Пятрусь Броўка (1905—1980) — пісьменнік і паэт, народны паэт БССР, акадэмік АН БССР;
Генадзь Бураўкін (1936—2014) — паэт, журналіст, дыпламат;
Васіль Быкаў (1924—2003) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР;
Змітрок Бядуля (1886—1941) — паэт, пісьменнік, публіцыст;
Пятро Глебка (1905—1969) — паэт і драматург, акадэмік АН БССР;
Анатоль Грачанікаў (1938—1991) — паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
Мікалай Дубоўскі (1933—2013) — беларускі пісьменнік, празаік;
Кастусь Кірэенка (1918—1988) — паэт, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
Уладзімір Караткевіч (1930—1984) — пісьменнік і паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
Кандрат Крапіва (1896—1991) — драматург, паэт, сатырык, народны пісьменнік БССР;
Аркадзь Куляшоў (1914—1978) — паэт, народны паэт БССР;
Еўдакія Лось (1929—1977) — паэтэса;
Міхась Лынькоў (1899—1975) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР;
Андрэй Макаёнак (1920—1982) — драматург, народны пісьменнік БССР;
Янка Маўр (1883—1971) — пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
Іван Мележ (1921—1976) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР;
Пімен Панчанка (1917—1995) — паэт, народны паэт БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР;
Піліп Пестрак (1903—1978) — паэт і пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
Іван Шамякін (1921—2004) — пісьменнік, народны пісьменнік БССР, акадэмік АН БССР;
Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч (1912—1967) — беларускі празаік.
Іван Чыгрынаў (1934—1996) — народны пісьменнік Беларусі, драматург;
Яўгенія Янішчыц (1948—1988) — паэтэса;
Міхал Ясень (1924—2006) — паэт-песеннік;

=== Навукоўцы ===
Уладзімір Абушэнка (1957—2015) — сацыёлаг, сацыяльны філосаф;
Мікалай Аляксандраў (1917—1981) — савецкі хірург, арганізатар аховы здароўя, член-карэспандэнт АМН СССР, прафесар;
Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі (1905—1969) — беларускі вучоны-хімік, дзяржаўны дзеяч, рэктар БДУ.
Мікалай Бірыла (1923—1992) — мовазнаўца, акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР;

Тып : могілкі
Месца : Мінск
Шыфр : 713Д000206
Датаванне : 1970-я гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Усходнія_могілкі
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты