
Рэ́чыца (трансліт.: Rečyca) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Рэчыцкага раёна, порт на р. Дняпро. За 50 км ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Калінкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Калінкавічы, Светлагорск, Жлобін, Лоеў, Хойнікі. Насельніцтва 66 009 чалавек (2017).
== Клімат ==
У горадзе вільготны кантынентальны клімат, з мяккай зімой і цёплым летам. Сярэднегадавая тэмпература складае +6,7 °C.
Самы халодны месяц — студзень, сярэдняя тэмпература −7,1 °C, самае цёплае месца — ліпень з сярэдняй тэмпературай +18,5 °C.
Ападкаў больш ў ліпені, у сярэднім 85 мм, найменш ў студзені — 29 мм. У год выпадае каля 609 мм ападкаў.
== Гісторыя ==
=== Старажытнасць ===
Горад з’явіўся на землях дрыгавіцкага засялення, на шляху з вараг у грэкі. Упершыню згадваецца пад 1213 г. у Густынскім летапісе. 1-ы Наўгародскі летапіс ў 1214 г. Рэчыцу называе «чарнігаўскім» горадам, што быў разгромлены наўгародскім князем Мсціславам Мсціславічам Удатным. Назва паходзіць ад р. Рэчыцы — старажытнага прытоку Дняпра. Паводле падання Рэчыцкая Васкрасенская царква была пабудавана ў 1079 г. У XII—XIII стст. горад ужо меў умацаванні.
=== У ВКЛ ===
У ХIV ст. пры Гедзіміне Рэчыца ўвайшла ў склад ВКЛ. У 1392—1430 гг. належала вялікаму князю Вітаўту, які пабудаваў Рэчыцкі замак. У 1511 г., паводле прывілея Жыгімонта I Старога, Рэчыца атрымала частковае магдэбургскае права, а ў 1561 г. — поўнае (пацверджана ў 1596 г.). У 1566 г. быў утвораны Рэчыцкі павет і Рэчыца стала павятовым горадам.
=== У Рэчы Паспалітай ===
Рэчыцу 1603 года апісвае Джон Сміт, будучы губернатар адной з англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы. Паводле яго, Рэчыца — горад размешчаны на правым крутым беразе Дняпра, на самым беразе стаяў замак, які займаў тэрыторыю аднаго гектара, меў пяць вежаў у форме шматгранніку, якія былі пакрыты стрэшкамі-шатрамі. Замак злучаўся з горадам пад’ёмным м