Шыфр : 411Г000537
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1671
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Успенскі_сабор_(Жыровіцы)

Свята-Успенскі сабор — праваслаўны сабор у а. Жыровіцы Слонімскага раёна.

== Гісторыя ==
Успенскі сабор закладзены як галоўны храм манастыра базыльян у 1613 годзе (закончаны ў 1650).

== Архітэктура ==

Мураваная 3-нефавая крыжова-купальная базіліка (даўжыня большая за 55 м, вышыня каля 40 м) з паўкруглай апсідай. З паўночнага і паўднёвага бакоў да сабора прымыкаюць тры цёплыя прыдзелы Пакрова Прасвятой Маці Божай, Раства Іаана Хрысціцеля і святога Цудатворца Мікалая. Спачатку сабор быў пабудаваны ў стылі барока з 2-вежавым галоўным фасадам. Пасля рэканструкцыі 1828 года храм набыў рысы класіцызму: вежы былі разабраны, была зменена форма светлавога барабана і купала, у дэкоры выкарыстаны дарычны ордэр (4-калонны порцік з 3-вугольным франтонам, фрых з трыгліфамі).
Успенскі сабор злучаны крытымі пераходамі з будынкам семінарыі (на поўначы) і з жылым корпусам манастыра (на поўдні), на 1-м паверсе якога зроблены арачны праезд на тэрыторыю манастыра.

=== Інтэр’ер ===

Інтэр’ер сабора захаваў барочны характар. Прастора трансепта павялічана кесаніраваным купалам паўночнага крыла і скляпеннем на ветразях паўднёвага. 2-светлавы цэнтральны неф асветлены арачнымі вокнамі, аддзелены высокімі аркадамі і перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі, апяразаны шырокапрафіляваным і інтэнсіўна крапаваным карнізным поясам. Скляпенні ўпрыгожаны стукавым арнаментам, іх падпружныя аркі — фрэскавымі філёнкамі ў стылі ракако. Манументальная конха апсіды прарэзана люнетамі і запоўнена фрэскай «Спас Пантакратар», на сцяне апсіды захаваўся ляпны каталіцкі алтар у стылі ракако. Авальны цэнтральны купал пры дапамозе ветразяў падтрымліваюць масіўныя слупы крыжовага сячэння. У паўночна-заходняй частцы храма на манументальнай 3-пралётнай аркадзе размешчаны шырокія хоры, парапет якіх дэкарыраваны дарычным фрызам. Пад апсідай размешчана крыпта з цыліндрычным скляпеннем.

==== Іканас

Шыфр : 411Г000537
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1671
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Успенскі_сабор_(Жыровіцы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.