Шыфр : 212Г000840
Датаванне : ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Вадзяны_млын_(Лужкі)

Вадзяны млын — будынак у в. Лужкі (Шаркаўшчынскі раён). Помнік прамысловага дойлідства XIX — пачатку XX ст. Пабудаваны каля запруды на правым беразе р. Мнюта.

== Архітэктура ==
Прамавугольны ў плане трохпавярховы будынак пад высокім двухсхільным дахам. Цокальны паверх з бутавага каменю. Прафіляваны карніз аддзяляе два верхнія паверхі, надбудаваныя ў 1912 г. з цэглы. Унутры на кожным паверсе вылучаныя тры памяшканні: вялікае цэнтральнае і два вузкія тарцовыя. Унізе заходняй часткі будынка ў камеры ўстаноўленыя две турбіны. У цэнтральным памяшканні цокальнага паверху зманціраваныя механізмы перадачы і рэгулявання руху турбін. На другім паверсе ўстаноўленыя жорны і прыстасаванні для сарціроўкі мукі. Адсюль па транспарцёры мука падаецца на трэці паверх.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 212Г000840
Датаванне : ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Вадзяны_млын_(Лужкі)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings