Тып : могілкі
Шыфр : 213Д000529
Датаванне : 1941–1944 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Вайсковыя_могілкі_(Бабінавічы)

Бабі́навічы (трансліт.: Babinavičy, руск.: Бабиновичи) — аграгарадок у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабінавіцкага сельсавета.
Вёска знаходзіцца на заходнім беразе Зелянскога (Бабінавіцкага) возера за 30 км на паўднёвы захад ад Лёзна, 75 км ад Віцебска, на аўтадарозе Лёзна — Арэхаўск.

== Гісторыя ==
Заснавана не пазней 16 ст., мяркуючы па назве, выхадцамі са старажытнага сяла Бабіна Аршанскага староства ВКЛ. У канцы 16-17 ст. мястэчка, дзяржаўная маёмасць, цэнтр Бабінавіцкага староства ў Віцебскім ваяводстве. У канцы 17-18 ст. у фактычным уладанні князёў Агінскіх. Частка Бабінавіч належала да аршанскага кляштара трынітарыяў. Вуліцы мястэчка сыходзіліся да гандлёвай плошчы, 2 з іх былі дарогамі на Віцебск і Оршу. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Бабінавічы ў складзе Расійскай імперыі, уваходзілі ў Аршанскі павет Магілёўскай губерні. У 1777—1796 і ў 1802—1840 былі цэнтрам Бабінавіцкага павета, мелі статут павятовага горада. У 1781 горад атрымаў герб: у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі — у знак таго, што ў ваколіцах горада нарыхтоўваўся карабельны лес.
У Бабінавічах былі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль па рэках Лучоса і Заходняя Дзвіна ў Рыгу. У 1778 г. зацверджаны праект планіроўкі горада, у якім прадугледжвалася перанесці Бабінавічы на другі бераг р. Вярхіта і забудаваць у выглядзе прамавугольніка з плошчай у цэнтры, але ён не быў ажыццёўлены. У канцы 18 ст. распрацаваны праект забудовы Бабінавіч на старым месцы, паводле якога планіроўка прыводзілася ў прамавугольную сістэму і горад акружаўся валамі і равамі. Гэты праект ажыццёўлены часткова. У 1796—1802 і пасля 1840 Бабінавічы — заштатны горад у Магілёўскай губерні на тэрыторыі Дабрамыслінскай воласці Аршанскага павета.
3 часу заснавання Бабінавічы вядомы ганчарным промыслам, які дасягнуў росквіту ў 19 — 1-й чвэрці 20 ст. 3 мясцовай чырвонай гліны тут выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку (гарлачы, гаршкі, збанкі, міскі), якую з пач. 20 ст. пачалі аздабляць размалёўкай.
У канцы 19 ст. тут працавала 39 рамеснікаў. У 1860 горад налічваў 1271 жыхара і 159 дамоў, у 1879—1320 жыхароў. Паводле перапісу 1897 у Бабінавічах 1157 жыхароў, дзейнічалі царкоўнапрыходская школа, пошта, тэлеграф, прыходская царква (пабудавана ў 1742), касцёл Святой Тройцы, пабудаваны ў 1782—1797 аршанскімі трынітарыямі, сінагога.
Пасля рэвалюцыі 1917 Бабінавічы страцілі статут горада і сталі вёскай, з 1919 у Віцебскай губерні РСФСР. Пасля 1-га ўзбуйнення БССР (сакавік 1924) Бабінавічы ў складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Высачанскім раёне Віцебскай акругі (да ліпеня 1930). 3 ліпеня 1931 — цэнтр сельсавета ў Лёзненскім раёне, з 20.02.1938 у Віцебскай вобл. Напярэдадні вайны 1618 жыхароў, 376 двароў.
У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 каля Бабінавіч у абарончых баях вызначылася 153-я стралковая дывізія (камандзір — палк. М. А. Гаген). 3 17 ліпеня яна ва ўмовах акружэння некалькі дзён вяла цяжкія баі. Прарваўшы кальцо акружэння, прайшла з баямі па тылах ворага і злучылася з часцямі Чырво

Тып : могілкі
Шыфр : 213Д000529
Датаванне : 1941–1944 гады
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Вайсковыя_могілкі_(Бабінавічы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings