Шыфр : 612Г000075
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1806
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палац_Тышкевічаў_(Валожын)

Палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1806 г. у Валожыне, на ўзвышаным беразе р. Валожынка. Размешчаны па адрасе пл. Свабоды, 4, 17, 19. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.

== Гісторыя ==

Уладальнікам маёнтка Валожын і ініцыятарам будаўніцтва мураванага палаца ў стылі класіцызм быў граф Юзаф Ігнацы Тышкевіч (1724—1815), а архітэктарам — А. Касакоўскі. Уваходзіў у ансамбль колішняй Рыначнай плошчы. Палацавы комплекс арганізаваны па традыцыйнай схеме: аднапавярховы мураваны палац, бакавыя флігелі (афіцына і аранжарэя) утвараюць прамавугольны парадны двор.

У міжваенны час палац быў месцам размяшчэння штаба палка Корпуса аховы памежжа «Валожын».

== Архітэктура ==

=== Палац і флігель ===

Архітэктар знайшоў надзвычай удалае кампазіцыйнае вырашэнне, якім гарманічна аб’яднаны двухпавярховая цэнтральная частка з чатырохкалонным порцікам і бакавыя крылы-карпусы. Стрыманы дарычны ордар, выкарыстаны ў будынку, надаў яму ўрачыстую важкасць, падкрэсленую параднасць. Апрацоўка сцен бакавых аб’ёмаў больш дробная ў параўнанні з лаканічным порцікам. Галоўны акцэнт зроблены на чаргаванні пілястраў з дарычнымі капітэлямі.
Палац і флігель — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі з калідорнай планіроўкай, іх цэнтральныя часткі з мансардамі вылучаныя чатырохкалоннымі дарычнымі порцікамі Будынкі пастаўленыя на высокім цокальным паверсе, апрацаваным рустам.

 

Шыфр : 612Г000075
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1806
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Палац_Тышкевічаў_(Валожын)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты