Васкрасенскія могілкі, таксама Лютэранскія (Нямецкія) могілкі — абмежавана дзейныя могілкі ў Магілёве, размешчаныя па вуліцы Чкалава, унутры жылога раёна Магілёў-2. Закрыты для пахаванняў у 1968 годзе. Плошча складае 2,2 га.
== Гісторыя ==
Вядомыя з канца XVIII стагоддзя. З’яўляліся могілкамі Васкрасенскай Блізкай царквы. На саміх могілках размяшчалася царква ў імя Святых Казьмы і Дзям’яна.
Самае старое лютэранскае пахаванне, выяўленае на могілках, датуецца 1826 г. На могілках мелася шмат латышскіх пахаванняў. Пасля 1861 г. шматлікія беларускія арыстакраты прадавалі землі і з’яжджалі, іх месца займалі перасяленцы. Асабліва шмат прыехала латышоў, бо на іх радзіме бракавала зямлі. На могілках знаходзілася лютэранская капліца. Хавалі таксама праваслаўных, а пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — асоб любога веравызання.
== Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках ==
Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў (1790—1845) — генерал-лейтэнант, начальнік 11-й пяхотнай дывізіі.
Аляксандр Фёдаравіч Боркус (1875—1954) — беларускі піяніст і музычны педагог.
Фядот Пракопавіч Падалян (1909—1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.
Фердынанд Фердынандавіч Кранц (1813—1885) — сапраўдны стацкі саветнік, пасля — тайны саветнік, сенатар, атрымаў патомную дваранскую годнасць.
Юрый Уладзіміравіч Кротаў (1904—1968) — расійскі і беларускі навуковец. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
Уладзімір (Палуботка) (?-?) — іераманах, нежынскі мяшчанін Васіль Палуботка, род якога звязаны з родам Каніскіх. Надмагільны крыж з чыгуну іераманах Уладзімір зрабіў сабе яшчэ пры жыцці, а памёр ён ва ўзросце 76 гадоў.
Канстанцін Радзівіновіч (1886—1956) — мітрафорны протаіерэй, апошні, перад закрыццём, настаяцель Трохсвяціцельскага сабора, дзе ён служыў з 1941 года. Святар памёр ад інфаркту на вакзале ў Мінску, калі беспаспяхова ездзіў на прыём да П. Панамарэнкі, для таго каб бы прадухіліць закрыццё храма і ператварэнне яго ў клуб. Надмагілле святара выканана ў відзе аналоя, на якім ляжыць крыж і Евангелле.
Сергій (Смірноў) (1883—1957) — епіскап Смаленскі і Дарагабужскі. Яго маці была родам з Магілёва, жыла на вуліцы Чавускай. Выконваючы яе просьбу, Сергій у 1955 годзе прыехаў у Магілёў, дзе і памёр. У завяшчанні епіскапа быў запіс, каб яго пахавалі ў Магілёве.
Канстанцін Андрэевіч Строкаў (1824—1876) — стацкі саветнік, настаўнік рускай славеснасці Магілёўскай мужчынскай гімназіі. У 1875-1877 інспектар губернскіх гімназій у Магілёве.
Захар Якаўлевіч Таранаў (1823—1909) — тытулярны саветнік.
Іосіф Станіслававіч Федаровіч (1827—1910) і Алена Эмільеўна Федаровіч (народжаная Борхман; памерла ў 1898) — уладальнікі маёнтка Шчэгліца. На сямейным пахаванні надмагільныя пліты і абеліск з белага мармуру.
Генрыэта Іванаўна Шалыгіна (1854-1902) і яе сын — доктар медыцыны, тайны саветнік Канстанцін Мікалаевіч Шалыгін, які памёр на востраве Куба (1829—1902). Яшчэ адна магіла Канстанцін Шалыгіна знаходзіцца на Машэкаўскіх могілках, побач з магілай бацькі.Верагодна, на могілках існуюць даўнія манаскія пахаванні.
== Зноскі ==