Ваўкаві́чы (трансліт.: Vaŭkavičy, руск.: Волковичи) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Аболецкага сельсавета.
Да 2004 года ўваходзіла ў склад Алёнавіцкага сельсавета.
== Гісторыя ==
Да 1435 года «дварэц» Ваўкавічы ў складзе Рэпухаўскага маёнтка князя Аляксандра Адзінцэвіча, па ім званага Рэпухаўскім, які на баку вялікага князя Свідрыгайлы браў удзел у бітве пад Вількамірам і пасля паразы з’ехаў разам з сынам да Масквы.
Вялікі князь Жыгімонт канфіскаваў Рэпухаўскі маёнтак і надаў літоўскаму пану Юшку Гойцавічу. Пан Юшка завяшчаў сваю «выслугу на вялікім князю Жыгімонце» — «двор» Рэпухаў з «дварцом» Ваўкавічы, «дварцом» Мілотынню, даннікамі Капеньчычамі, даннікамі на Белай і даннікамі Шырневічамі — жонцы Ганне Даўгірдаўне. Пані Ганна, пасля смерці пана Юшкі, другім разам выйшла замуж за пана Івана Іллініча і ў 1481 годзе падарыла яму спадчыну па першым мужы.
== Славутасці ==
Курганны могільнік (XI ст.) —  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000758 У трох групах агулам захавалася не меней за 60 курганаў.
== Зноскі ==
