
Верхні замак, мясц.: Горны замак — дзядзінец старажытнага Віцебска. Размяшчаўся на левым беразе ракі Віцьба пры ўпадзенні яе ў Заходнюю Дзвіну. Тэрыторыя замка з захаду абмяжоўвалася Заходняй Дзвіной, з поўначы Віцьбай, на поўдні і ўсходзе Ніжнім замкам.
== Гісторыя ==
=== Першапачатковыя ўмацаванні ===
Ва ўсходняй частцы замка знаходзілася Замкавая гара (Ламіха, зрылі ў канцы XIX стагоддзя), плошчай каля 1 га і вышынёй 15 метраў. Мяркуецца, што на ёй знаходзілася першае пасяленне, заснаванае балтамі ў першай палове I тысячагоддзя нашай эры. У другой палове I тысячагоддзя там пасяліліся славяне-крывічы, а ў X стагоддзі ўтварыўся дзяцінец Віцебска. Пры ўпадзенні Віцьбы ў Дзвіну, на так званым Дзвінскім узвышшы (раён сучаснага Тэатра імя Якуба Коласа, існавала другое паселішча, якое ў XII-XIII стст. увайшло ў склад дзядзінца. Паміж гэтымі паселішчамі існаваў роў, які быў амаль засыпаны ў XII-XIII стст. У XII стагоддзі тэрыторыя дзяцінца была абнесена земляным валам: з боку Віцьбы шырынёй у падставы не менш як 36 метраў і вышынёй 8 метраў, з паўднёвага боку шырынёй 16-20 м і вышынёй 5-6. з боку Заходняй Дзвіны паверхню вала была пакрыта метровым пластом шчыльнай гліны, які меў абарончую функцыю.
=== Замак XIV стагоддзя ===
З XIV стагоддзя замак стаў называцца Верхнім (Вышнім). У тым жа стагоддзі князь Альгерд умацаваў замак каменнымі сценамі і вежамі. Сцены мелі вышыню каля 7,5 метраў, а таўшчыню – 3 метра. Па версе ішлі прамавугольныя зубцы. Вежы былі квадратныя і мелі ў аснове ад 8,5 да 10,5 метраў. У замку знаходзілася царква Архангела Міхаіла.
У 1396 Верхні замак быў пашкоджаны падчас аблогі Вітаўтам.
У другой палове XVI ст. віцебскія замкі былі нанова адбудаваныя з дрэва і зямлі на каменных асновах: на рэштках сцен і вежаў XIV стагоддзя.
У яры паміж Замкавай гарой і Дзвінскім узвышшам, на месцы сучаснай вуліцы Пушкіна, з XVI стагоддзя існавала сажалка. Яе, мяркуема, вырылі жыхары горада, каб выкарыстоўваць у якасці крыніцы вады пры працяглых аблогах. Сажалка існавала да канца XIX стагоддзя, калі была засыпана.
=== Замак XVII стагоддзя ===
У 1614 годзе горад Верхні замак згарэў разам з Ніжнім і аднаўляўся на працягу некалькіх гадоў. У 1626 годзе згарэў зноў разам з Задзвіннем. З інвентароў горада 1638, 1639 і 1641 гг. вынікае, што Верхні замак быў моцна пашкоджаны. На тэрыторыі замка знаходзіліся 52 хаты, якія належалі панам ваяводства, заможным мяшчанам, пушкарам, кату, старцу Сорыцкай воласці і інш. У цэйхгауза Верхняга замка захоўвалася ваенная амуніцыя.
Падчас аблогі рускімі войскамі ў 1654 г. замкі пашкоджаны і аднаўляліся з дрэва па загадзе цара Аляксея Міхайлавіча. Пасля заканчэння аднаўленчых работ замкі былі нанесены на Чарцёж горада Віцебска 1664, які адправілі цару.
У Верхнім замку сярэдзіны XVII стагоддзя было 7 вежаў:
Цёмная — з варотамі, якія злучалі Верхні і Ніжні замак. У плане была прамавугольная і мела памеры 11х8, 9 м. Сцены былі ссечаны ў адно бервяно, вышынёй 48 вянкоў, і мелі 3 гарматныя і мушкетныя байніцы. Завяршаліся Цёмныя вароты шатровым дашчаным дахам.
Шарамецеў круглік — 8-гранная чатырох’ярусная драўляная вежа з 6-граннай дахам. Названая ў гонар рускага баярына і ваяводы В. П. Шарамецева, які ўзяў Віцебск аблогай у 1654 годзе. Знаходзілася на месцы паўночна-ўсходняга вугла будынка былога акруговага суда (цяпер — мастацкі музей).
Раскат — драўляная прамавугольная сечаная вежа на рэштках старой каменнай вежы.
Веставая — малая вежа на старым каменным «бычку». Памер у аснове 4,6 х 7, 5 м. Дах дашчаны шатровай формы. На даху знаходзілася трапа з веставым званом вагой 9 пудоў 30 фунтаў (~ 159 кг). Гэтая вежа знаходзілася на самым высокім месцы Замкавай гары, на абрыве Віцьбы.
Танкава — прамавугольная вежа з трыма баямі і двума перакрыццямі. Памер у аснове каля 6,4 х6, 4 м.
Бабарыкін круглік (Падзві