Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : полацкая школа дойлідства
Датаванне : ХІІ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Княжацкі_храм_(Полацк)
Дата страты : ХVІ стагоддзе

Княжацкі храм — колішні праваслаўны храм у Полацку, які існаваў у 12—16 ст[1]. Помнік полацкай школы дойлідства.

Падмурак і сцены храма былі выяўлены М. Каргерам у час археалагічных раскопак 19661967 гг.[1] непадалёку ад Сафійскага сабора на тэрыторыі княжацкага двара.

Архітэктура

Царква ўяўляе сабой мураваны шасціслуповы будынак памерам 24×16 м меў тры нефы, з якіх галоўны завяршаўся апсідай, а бакавыя — нішамі, утопленымі ў тоўшчу ўсходняй сцяны. Падкупальная прастора, як і ў іншых полацкіх храмах, верагодна, таксама была ссунута на захад, а да асноўнага аб’ёма з трох бакоў прымыкалі прытворы, паўднёвы і паўночны з якіх завяршаліся апсідамі. Выразны вежападобны сілуэт царкве надавалі выкарыстаныя закамарнае перакрыцце і какошнікі, складанага профілю лапаткі, манументальнае, накшталт партала, вырашэнне галоўнага ўвахода на заходнім фасадзе[2].

Інтэр’ер быў аздоблены фрэскаміпадлога выкладзена з паліваных керамічных плітак[1].

Зноскі

  1. ↑ Угару да:а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  2.  Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.40

Літаратура

Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : полацкая школа дойлідства
Датаванне : ХІІ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Княжацкі_храм_(Полацк)
Дата страты : ХVІ стагоддзе
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.