Шыфр : 213Г000097
Датаванне : ХVІІІ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Віцебскія_лабазы

Віцебскія лабазы — будынкі XVIII стагоддзя ў Віцебску, размешчаныя па адрасе вул. Чайкоўскага, 3, 5.
Помнік архітэктуры класіцызму.

== Гісторыя ==
Узведзена з цэглы ў 1774 годзе паводле ўзорнага праекту на правым беразе р. Заходняя Дзвіна. Збудаванне прызначалася для гандлю і захавання зерня, мукі і інш.
У 1990-я ў ім знаходзяцца ваенныя медыцынскія склады.

== Архітэктура ==
Цэнтральны і два бакавыя будынкі прамавугольныя ў плане, злучаныя праезнымі аркамі, галоўнымі фасадамі арыентаваны на параходную прыстань, адкуль дастаўляліся тавары (захаваліся як асобныя будынкі цэнтральны і правы бакавы). Цэнтральны корпус — двухпавярховы, на галоўных восях сіметрычна вылучаныя два арачныя праёмы, паміж якімі — пілястры на ўсю вышыню будынка. Бакавыя карпусы — аднапавярховыя, кампазіцыя галоўных фасадаў такая ж: сіметрычна размешчаныя тры шырокія аркі, фланкіраваныя пілястрамі, паміж аркамі невялікія квадратныя аконныя праёмы. Дваровыя фасады карпусоў рытмічна расчлянёныя пілястрамі і прамавугольными аконнымі праёмамі. У XIX ст. ў будынку захоўваліся саляныя запасы для аптовага гандлю.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Віцебскія лабазы // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Шыфр : 213Г000097
Датаванне : ХVІІІ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Віцебскія_лабазы
Асаблівасці
Водгукі
4.5
Агульная ацэнка 1 Водгук
Прыгажосць: Захаванасць: Даступнасць: Якасць атачэння: Гістарычная цікавасць: Архітэктурная вартасць:
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты