Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : рэнесанс
Датаванне : XVI — пачатак XVII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Вялікая_сінагога_(Нясвіж)
Дата страты : 1940-я

Вялікая сінагога, або Галоўная сінагога — колішняя сінагога XVI — пачатак XVII стст. у Нясвіжы.

Гісторыя

Галоўная сінагога ў Нясвіжы была пабудавана пасля з’яўлення тут яўрэйскай абшчыны ў другой палове XVI стагоддзя. У 1589 г. яўрэі атрымліваюць ад уладальніка Нясвіжа Радзівіла Сіроткі прывілеі, які даваў дазвол на будаўніцтва каменнай або драўлянай сінагогі. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя яўрэяў у Нясвіжы налічвалася ўжо 672 чалавека мужчынскага полу, а да канца XIX стагоддзя з больш 10 000 насельніцтва горада палову складалі яўрэі.

У канцы XVIII-пачатку XIX стагоддзя да сінагогі былі зроблены бакавыя прыбудовы, выведзеныя пад адну лінію з першым ярусам даху. Сінагога лічылася Галоўнай (ці Вялікай), паколькі ў Нявіжы ў канцы XIX стагоддзя налічвалася восем сінагог.

Нясвіжская сінагога падверглася моцнаму разбурэнню падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя паваенныя гады была цалкам знесена.

Архітэктура

Нясвіжская сінагога

Галоўны аб’ём сінагогі вельмі падобны да вядомай Халоднай сінагогі ў Мінску. Прамавугольны, з магутнымі контрфорсамі па вуглах і ў прасценках; высокія арачныя вокны паглыбленыя ў нішах тоўстых сцен; тынкаваныя і пабеленыя сцены знаходзяцца ў кантрасце з больш цёмным колерам контрфорсаў, вялікая шырыня карніза і цокаля надае архітэктуры некаторую выразнасць і кампенсуе адсутнасць знешняга дэкору. Дахавае завяршэнне сінагогі больш выразнае, чым у Мінскай. Двух’ярусная чатырохсхільная страха надавала архітэктуры будынка завершанасць, яго знешнія абрысы нібы паўтаралі абрыс скошаных контрфорсаў. У прамежку паміж дахавымі ярусамі знахадзіліся маленькія слыхавыя вакенцы, што таксама ажыўляла аблічча будынка і нагадвала аб нішах-байніцах старажытных абарончых будынкаў.

Літаратура

  • Архитектура европейских синагог / Локотко А.И. – Мн.: Ураджай, 2002. – 156с.
Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : рэнесанс
Датаванне : XVI — пачатак XVII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Вялікая_сінагога_(Нясвіж)
Дата страты : 1940-я
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.