Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000652
Датаванне : IX–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Воранава_(курганны_могільнік)

Воранава — курганны могільнік у вёсцы Воранава Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

== Курганны могільнік-1 ==
Знаходзіцца на заходнім беразе возера, ва ўрочышчы Чырвоная Лука. Налічвае каля 64 насыпаў. Абследавалі ў 1967 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі не праводзіліся.

== Курганны могільнік-2 ==
Размешчаны за 0,5 км на поўдзень ад першага могільніка. Налічвае 45 насыпаў. Адкрыў і абследаваў у 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі не праводзіліся.

== Літаратура ==
Археалагічнае вывучэнне Полацка // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал : Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 27-48
Полацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 332—377.

Катэгорыя : Археалогія / Курганы
Шыфр : 213В000652
Датаванне : IX–XIII стагоддзі
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Воранава_(курганны_могільнік)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты