Шыфр : 213Г000105
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Вуліца_Энгельса_(Віцебск)

Вуліца Энгельса — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска, у Чыгуначным раёне. Працягласць вуліцы 230 метраў, ад вуліцы Ільінскага да Кастрычніцкай вуліцы. Перасякаецца з Камсамольскай вуліцай.
Вуліца названая ў 1923 годзе ў гонар аднаго з заснавальнікаў марксізму нямецкага філосафа Фрыдрыха Энгельса. Раней насіла назву Богаяўленская, па назве якая знаходзілася на ёй Богаяўленскай (Сімяонаўскай) царквы.

Вуліца пачала фарміравацца ў канцы XVIII стагоддзя. У пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзілася Абшчына Чырвонага Крыжа, 2-е гарадское 4-класнае вучылішча.
Большая частка забудовы вуліцы захавалася з канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. На вуліцы знаходзіцца ЖЭУ-5, праваслаўны храм Св. Лонгіна Сотніка, будынак былога клуба металістаў.

== Літаратура ==
Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Шыфр : 213Г000105
Датаванне : канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Вуліца_Энгельса_(Віцебск)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.